On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 04.04.12 20:56. Загаловак: Нацыянальная гвардыя ў літоўскіх дэпартаментах


Палкавая гісторыя

Нацыянальная гвардыя (National guard, Gwardia Narodowa)–іррэгулярныя адзелы лінейнай пяхоты з месцічаў.
1 ліпеня 1812 года выйшаў загад Напаляона аб стварэнні дзвух батальёнаў у Вільна:
“...3. У Вільна будзе створана краёвая абарона з двух батальёнаў, кожны батальён з 6 рот. Гэта краёвая абарона будзе арганізавана такім чынам: вышэйшы штаб-1 камендант, 2 шэфы батальёнаў, 2 ад'ютант-маёры, 1 кватэрмайстар, 2 ад'ютанты падафіцэры, 1 барабаншчык, 3 рамеснікі, 1 хірург-маёр, 1 падхірург, 8 музыкаў.
Рота–1 капітан, 1 паручнік, 1 сяржант-маёр, 4 сяржанты, 1 капрал-фур’ер, 8 капралаў, 2 барабаншчыкі, 100 жаўнераў. Моц абодвух батальёнаў будзе складаць 1450 чалавек…”.
Камендантам гвардзіі Вільна стаў палкоўнік Каятан Казельскі (Kajetan Kosielski), былы палкоўнік артылерыі. Шэфамі батальёнаў сталі Антоні Францэзон (Antoni Francesson), былы капітан артылерыі, і Станіслаў Закрэўскі (Stanislaw Zakrzewski), былы капітан пяхоты–усі вецераны войска Ясінскага.
Гародня, Беласток і Менск таксама стварылі па аднаму батальёну.
Гвардзейцы ў вольны час ад сваёй працы неслі паліцыйную службу па ахове грамадскага парадка ў горадзе, пад іх кантролям знаходзіліся гаўптвахты і караўлы. Батальёны ствараліся на ўзор батальёнаў ЕГ Княства Варшаўскага. Складаліся з роты вальціжэраў, 4-х рот фузялёраў і роты грэнадзёраў.
У лістападзе-снежні 1812 года батальёны Нацыянальнай гвардыі прымалі ўдзел у абароне Менска, Барысава, Стахаўскай бітве, абароне Вільна. Рэшткі батальёнаў у 1813 годзе былі далучаны да гарнізона Модліна.

Строй

Курткі якой канструкцыі, якіх колераў насілі жаўнеры НГ, уніфармалогія не ведае. Улады літоўскіх дэпартаментаў пры арганізацыі краёвага войска карысталіся рэгламентамі войска свайго хаўрусніка па канфедзерацыі–Княства Варшаўскага. Таму найбольш верагодна, што НГ была апранута ў курткі той жа канструкцыі і колераў, як і НГ Любліна, Варшавы, Кракава.
У Кракаўскім музее знаходзіцца рэканструкцыя курткі жаўнера 2-га батальёна НГ. Канструкцыя ў курткі, як у куртак лінейнай пяхоты КВ мадэлі 1810 года, толькі закаўрашы пашыты без лапак, як у кавалерыі. Гузікі, як у пяхоты, латунныя, пуклыя, з лічбай 2 у лаўрах.







Мал.1–Куртка гвардзейца 2-га батальёна. Кракаўскі музей.

Іканаграфічнымі крыніцамі да вывуэння ўніфармалогіі НГ КВ служаць малюнкі Саурвіда Аляксандра (пам. 1844), Сільвестра Зялінскага (пам. 1853), Жазэфа Касінскага (пам. 1821). Рыхард Кноцель перамаляваў малюнак Саурвіда, Гербард Кноцель перамаляваў з “паляпшэннямі” малюнак Зялінскага, Хельмінскі, намаляваў у сваіх гвардзейцаў блакітныя штрыфлі ў нізе, Крыштаф Камянецкі пайшоў далей, зрабіўшы блакітным рабат на куртцы свайго фантазійнага фузялёра НГ.



Мал.1–З малюнка Josefa Kosinskiego (пам. 1821). Вальціжэр 13 пп, грэнадзёр і вальціжэр 14 пп КВ. У другім шэрагу грэнадзёр і вальціжэр НГ. У грэнадзёра куртка гранатовая, каўнер блакітны, рабат белы.



Мал.2–Вальціжэр і афіцэр вальціжэраў НГ КВ. Малюнак Sylwestra Zielińskiego (пам. 1853).



Мал.3–Фузялёр і грэнадзёр НГ КВ. Малюнак Sylwestra Zielińskiego (пам. 1853).



Мал.4–Грэнадзёр НГ КВ. Мастак Herbert Knötel. Па малюнку Sylwestra Zielińskiego.



Мал.5–Сяржант НГ Варшавы. Малюнак Sauerweid Aleksander (пам. 1844).



Мал.6–Сяржант НГ. Мастак Richard Knötel (пам. 1914). Перамалёўка малюнка Sauerweid Aleksander.



Мал.7–Строй грэнадзёра НГ. З кнігі Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. Па малюнку Sauerweid Aleksander.



Мал.8–Грэнадзёры НГ. Мастак Jan van Chelminski (пам. 1925).



Мал.9–Войска літоўскае: пехатур 19 палка пяхоты ў кажуху, падафіцэр 20-га палка пяхоты, гвардзеец з Вільна ў 1812 годзе. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004. З кнігі Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. Бляха на ківеры краёўца з гербам Канфедзерацыі (Арол злучаны з Пагоняй (захоўваецца ў Віленскім музее)), куртку гвардзейца прыдумалі аўтары кнігі па малюнкам Зялінскага, Хелмінскага, Кноцеля, аб чым у кнізе напісана.


Літаратура

1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 2 [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 06.07.12 12:47. Загаловак: http://www.ljplus.ru..




Бляха на рагатыўку альбо ківер жаўнераў палкоў лінейнай пяхоты ці батальёнаў Краёвай Абароны ВКЛ. Гістарычны музей у Вільна.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 13.07.12 13:42. Загаловак: Народная Гвардия. ..


Народная Гвардия.

(Kur. Lit. 1812, № 70).

Вильно, 30 августа.

Виленская Народная Гвардия обращает на себя всеобщее внимание. Она отлично обмундирована и обучена, проникнута сознанием служебного долга, чести и необходимости исполнять все приказы. Несколько раз она выступала на парадах, a именно в день празднования рождения и тезоименитства Императора и Короля, Избавителя Польши, затем в день тезоименитства Её Императорского Величества, Супруги Императора.

28-го сего месяца она заняла караулы и гауптвахты. Своим красивым внешним видом она превосходит остальнвыя части - гренадеров, фузильеров и вольтижеров. Общая численность несущих службу достигает до 1.220 человек. Под охраной Народной Гвардии находятся все тюрьмы.

Первым был сформирован и начал службу батальон Францензона.

Вполне справедливо следует поблагодарить за сформирование этой гвардейской части гг.: Козельскаго, бывшего артиллерийского полковника, кавалера ордена Польского Креста, а, в настоящее время командира Народной Гвардии, Францензона - бывшего капитана артиллерии и Закржевского, бывшего пехотного капитана, a в настоящее время батальонных командиров Народной Гвардии, в каковой чин они произведены декретом Императора и Короля Наполеона. Надо благодарить также и ловчего Петриковского, отлично заведывающего Комитетом по сформированию гвардии. Эти лица, благодаря своим неустанным трудам, выносливости, постоянству и старанию, уговорами, примером и убеждениями сумели собрать вышеуказанное число людей и обучить их. Следует также похвально отозваться и о местных обывателях, прекрасно обмундированных, стройных и статных. В них мы видим примеры преданности родине и чести, что всегда составляет отличительное свойство каждого истинного поляка.

Крыніца: Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.

http://pawet.net/library/history/bel_history/_articles/1812/03/'Kurier_Litewski'_о_Вильне_в_1812_г..html#_Toc323733799

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 37
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не