On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум ваенна-гістарычнай рэканструкцыі *Літвінскае войска* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 13.02.12 21:04. Загаловак: 19-ты полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага


Палкавая гісторыя

Рэкруты ў 19-ты полк пяхоты Вялікага Княства Літоўскага набіраліся з Жмудзі. Полк стаяў у Расяенах. Шэфам палка быў прызначаны Кастусь Тызенгаўз. Яго заступнікам стаў маёр Антоні Паўлоўскі (Antony Pawlowski)–былы шэф батальёна 17 пп КВ, камандзерамі батальёнаў сталі: Аўгусцін Радвана (Augustyn Radwana)-былы капітан 17 пп КВ, Станіслаў Рыменскі (Stanislaw Ryminski)–былы капітан 2 пп КВ, Юліан Горскі (Julian Gorski)–былы капітан 2 пп КВ.

У снежні 1812 года полк прымаў удзел у абароне Вільна. Потым адышоў у Каралевец, дзе быў расфармаваны і далучаны да французкай пяхоты.

Палкі літоўскія атрымалі аднолькавыя штандарты. Апісасанне штандарта 19 пп ВКЛ: чатырохкутнік памерам 75х75 см з сукна кармазіновага з 4-ма клінамі блакітнымі ядвабнымі. Пасярэдзіне арол у кароне хафтаваны срэбрам і часткова золатам. У гары хафтаваны срэбрам надпіс: 19. Pulk piechoty. Па колу харугва абшыта была срэбранымі фрэдзламі. Дрэўка выканана з дрэва пафарбаванага чорным з злачонай куляй, на якой сядзіць пасярэбраны арол з каронай медзяной.

Строй

Курткі якой канструкцыі і колераў насілі пехатуры 19 пп ВКЛ не вядома. Жаўнеры атрымалі трафейныя расейскія нагавіцы.
Афіцэры насілі рагатыўкі з жоўтай нумарной бляхай у выглядзе “тарка амазонак”, над ёй быў Польскі арол, кіта срэбраная, угары чырвоная.



Мал.1–Партрэт Кастуся Тызенгаўза. Ян Рустэм. Мяркую, на гэтым малюнку палкоўнік Кастусь Тызенгаўз ў 1812 годзе ў мундзіры парадным афіцэрскім КВ, падобным на той, які на фотаздымку ніжэй.



Мал.2–Фрак да мундзіра параднага афіцэра грэнадзёраў 6-га палка лінейнай пяхоты Княства Варшаўскага. Кракаўскі музей.




Мал.3–Кастусь Тызенгаўз ў афіцэрскім строі французкай лінейнай пяхоты ў 1813 годзе. Мініацюра.



Мал.4–Афіцэры 19 палка пяхоты ВКЛ. Малюнак Гембаржэўскага.



Мал.5–Жаўнер і падафіцэр (у сярэдзіне) 19 палка пяхоты перамундзіраваныя ў французкія мундзіры ў студзені 1813 года ў Каралеўцу. Графічная рэканструкцыя. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004 год.
У Гембаржэўскага напісана, што пехатуры ў 19 пп насілі жоўтыя бляхі. Камянецкі намаляваў белую, напэўна, па аналогіі з рагатыўкай музыканта 20 пп з Музея Войска Польскага.



Мал.6–Афіцэр і падафіцэр 19 палка пяхоты па Гембаржэўскаму і прыпушчэнняў, якія сыходзяць з прац Кноцеля (жаўнер з жоўтымі штрыфлямі) і Гембаржэўскага. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004 год.
Афіцэры-гэта раскаляраваныя малюнкі Гембаржэўскага. Гембаржэўскі ў каментарыях да сваіх малюнкаў напісаў, што падпінка бурноса афіцэра ў капялюшы кармазіновая. Сам малюнак зроблены па партрэту Кастуся Тызенгаўза. Там ён намаляваны ў фраке з кармазіновым каўнерам. Верагодна, адсюль і паходзіць колер падпінкі бурноса. Падафіцэр у сярэдзіне ў куртцы з кармазіновымі штрыфлямі цалкам фантазійны. Як напісана ў кнізе Historia 17 pulku ulanow…, аўтары выкарысталі фантазійны малюнак літвінскага пехатура Гербарта Кноцеля, змяніўшы на ім жоўтыя штрыфлі на кармазіновыя з малюнка Гембаржэўскага.

На фотаздымку ніжэй рэканструкцыя рагатыўкі падафіцэра вальціжэраў 19 палка пяхоты літоўскай з калекцыі Heleny Soni i Tomasza Kwiatkowskich. Нумарная бляха, цэшка, лузга, трубка, брыль, тыльнік, верагодна, арыгінальныя. Донца чырвонае, жоўты галун з сукна ў гары хутчэй заўсё новаробленыя. Калі майстра рабіў блакітны верх да гэтай рагатыўкі, глядзеў, мяркую, адным вокам на малюнак пехатура ВКЛ Кноцеля, куды майстра глядзеў другім вокам, калі прышываў чырвонае донца да гэтай рагатыўкі, я не ведаю.



Мал.7–Рэканструкцыя рагатыўкі 19 пп ВКЛ.

Літаратура

1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 2 [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 16.02.12 21:03. Загаловак: http://s018.radikal...




Рэканструкцыя рагатыўкі вальціжэра 19 пп ВКЛ. Прадаецца ў адной еўрапейскай краме. Пумпон павінен быць жоўты.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 06.07.12 13:02. Загаловак: http://i069.radikal...




Бляха на рагатыўку 19-га ўланскага (па подпісу да экспаната) альбо пяхотнага палка ВКЛ. Віленскі музей. Фотаздымак з партала smolbattle.ru

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 2
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не