On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 25.02.09 08:33. Загаловак: 22-гі полк лінейнай пяхоты Польскага войска


Палкавая гісторыя

22-гі полк лінейнай пяхоты Польскага войска быў створаны па загаду Часовага ўрада 25-га чэрвеня 1812 года. Шэфам палка быў прызначаны Станіслаў Чапскі. Заступнікам яго стаў Ігнаці Вінцэнт Гільчан (Ignacy Wincenty Hilchen), былы капітан польскіх легіёнаў у Італіі, шэфамі батальёнаў сталі: Антон Межкоўскі (Antoni Mieszkowski)-былы капітан 8 пп КВ, Кастусь Лажэўскі (Konstanty Laszewski)-былы капітан 6 пп КВ, Жэзірскі (Jezierski)–дзе служыў раней не вядома. Цэнтрам фармавання стаў Менск. Кантаністы з прыгонных сялянаў набіраліся з Менскага дэпартамента.
Першы бой полк прыняў 13 лістапада пад Новасвержням, дзе ад генерала Ламберта атрымаў паразу. Рэшткі палка з боям адышлі ў Менск і былі накіраваны ў Барысаў для ўмацавання гарнізона Барысаўскага кронверка. 18 лістапада гарнізон фартэцыі быў разбіты, рэшткі палка пераправіліся на левы бераг Бярэзіны. Пасля вызвалення Барысава французамі літвінскія жаўнеры далучыліся да еўрапейскіх адзелаў, з якімі пераправіліся ў Студзёнцы на правы бераг ракі. Пад час Стахаўскай бітвы 26-28 лістапада рэшткі палка знаходзіліся ў рэзервах, удзела ў гэтай бітве не прымалі, але, магчыма, прынялі ўдзел у апошняй бітве пад Касцюкамі, дзе абаранялі масты праз Гайну. Жаўнеры палка з Вільні адышлі ў Варшаву, потым уліліся ў гарнізон Модліна, які склаў зброю 25 снежня 1813 года.

Строй

Курткі якой канструкцыі, якіх колераў насілі жаўнеры 22 пп уніфармалогія не ведае.



Мал.1-Гузік вялікі 22-га пп.

[

Мал.2–Рэканструкцыя рагатыўкі фузялёра 22-га палка лінейнай пяхоты. За ўзор узята рагатыўка 20-га пп. Картон, лён, скура, латунь, цына.



Мал.3–Бляха на рагатыўку 22 палка пяхоты літоўскай (па подпісу пад фотаздымкам). Гістарычны музей у Вільна.

Літаратура

1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
3. Bronisіaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 2 [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 14.03.12 21:40. Загаловак: http://s54.radikal.r..




Мал.*-Літвінскія кантаністы. Графічная рэканструкцыя Крыштафа Камянецкага. З кнігі Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.

Тут мастак намаляваў літвінаў-кантаністаў у строі ў адпаведнасці з патрабаваннямі "Загада Часовага ўрада аб наборы кантаністаў", у якім яны павінны былі прыходзіць з вёсак на месца збора. Шэф 22-га палка пяхоты Чапскі загадаў, каб кантаністы ў яго полк накіроўваліся ў канічных гранатовых фуражырках. У гэтым строі літвінскія камбатанты, хутчэй заўсё, і ваявалі.


Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 21.03.16 10:46. Загаловак: Военно-исторический ..


Военно-исторический Клуб "22 полк пяхоты Чапскага"

http://22pp.ucoz.net/

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 2
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не