On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 18.05.09 14:08. Загаловак: Рэканструкцыя 1944 год-30.05.2009, Гомель

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 26 , стар: 1 2 All [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 18.05.09 14:20. Загаловак: Цягнікі http://www.b..


Цягнікі http://www.brestrw.by/trains1/findPassTrainsAction.do;jsessionid=28EB104E412C0A41F9DFD9C2B9B86711

108 МИНСК-ГОМЕЛЬ-КАЛИНКОВИЧИ СКОРЫЙ Минск-Пасс. 17.15 Гомель-Пасс. 21.31 Ежедневный 29.5.2009 04:16

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 19.05.09 13:06. Загаловак: дык а БКА туды прыма..


дык а БКА туды прымаюць?



Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 19.05.09 14:57. Загаловак: LeGAT пишет: дык а ..


LeGAT пишет:

 вытрымка:
дык а БКА туды прымаюць?



Дашлём заяўку, даведаемся.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 20.05.09 10:20. Загаловак: Даслаў арганізатару ..


Даслаў арганізатару заяўку. Чакаю адказа. На гульню ідзём дружынай 3-га сапёрнага Барысаўскага батальёну, бо ён самы ўсходні. http://bka-by.livejournal.com/8212.html#cutid1


ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 21.05.09 08:29. Загаловак: Заяўку прынялі ! Суш..


Заяўку прынялі ! Сушыце гранкі. Хачу каб усе сур'ёзна падрыхтаваліся. З 4-х чалавек толькі ў аднаго Тадэўша аўтэнтычныя боты.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Маладэчна
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 21.05.09 11:47. Загаловак: узьнікла ў мяне нека..


узьнікла ў мяне некалькі пытаньняў
па падрыхтоўцы: кіцель мне ужо пашылі, а астатняе што ў мяне ёсьць вы бачылі - спрэс савецкі рыштунак, на што мне зьвярнуць увагу і што можа набыць у дадатак (праўда сродкі ў мяне абмежаваныя, мо толькі на дарогу і хопіць)? ці будуць у нас якія небудзь знакі адрозьненьня (пятліцы, нашыўкі) ці паедзем як ёсьць? і нарэшце, што пад кіцель трэба апранаць, бо я ня ў тэме)))

па арганізацыі мерапрыемства: начоўка, як я разумею, зноў у намётах (трэ будзе покрыўку ў вас, пан адмін, неяк забраць), затое сілкаваньне цэнтралізаванае, з гэтае нагоды - ці варта тады цягнуць з сабой шмат ежы?

квіточкі на цягнік калі калі і як купляць? трэба ж зрабіць гэта з улікам таго каб усе, прынамсі, у адным вагоне ехалі (а на ранейшыя цягнікі, спадарства, не пасьпяваеце?)


Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.05.09 08:07. Загаловак: LeGAT пишет: узьнік..


LeGAT пишет:

 вытрымка:
узьнікла ў мяне некалькі пытаньняў
па падрыхтоўцы: кіцель мне ужо пашылі, а астатняе што ў мяне ёсьць вы бачылі - спрэс савецкі рыштунак, на што мне зьвярнуць увагу і што можа набыць у дадатак (праўда сродкі ў мяне абмежаваныя, мо толькі на дарогу і хопіць)? ці будуць у нас якія небудзь знакі адрозьненьня (пятліцы, нашыўкі) ці паедзем як ёсьць? і нарэшце, што пад кіцель трэба апранаць, бо я ня ў тэме)))

па арганізацыі мерапрыемства: начоўка, як я разумею, зноў у намётах (трэ будзе покрыўку ў вас, пан адмін, неяк забраць), затое сілкаваньне цэнтралізаванае, з гэтае нагоды - ці варта тады цягнуць з сабой шмат ежы?

квіточкі на цягнік калі калі і як купляць? трэба ж зрабіць гэта з улікам таго каб усе, прынамсі, у адным вагоне ехалі (а на ранейшыя цягнікі, спадарства, не пасьпяваеце?)



Покуль хопіць курткі шумі. Потым зробіце пілотку і нагавіцы. Пад куртку апраналася кашуля статутная ці цывільная. У трох чалавек ёсць пятліцы, вам я іх не зраблю, бо галун скончыўся. Пойдзеце так. Рыштунак можна пакінуць бальшавіцкі. Там будзе рабіцца аўтэнтычны лагер, таму нашыя кітайскія намёты тут не пройдуць. Будзем адпачываць вакол вогнішча на мехах. Коўдры браць абавязкова, лепш дзве. Што датычыцца ежы, карміць абяцаюць кашай. Трэба будзе ўзяць што-небудзь да яе: трошкі хлеба, гранкаў, сыра, тушаніны, цукару, солі, гарбаты. Можна сустрэціцца і квіткі набыць цэнтралізавана. Андрусь, верагодна, паедзе з Полацака.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.05.09 08:11. Загаловак: Ёсць яшчэ такія цягн..


Ёсць яшчэ такія цягнікі

806 МИНСК - ГОМЕЛЬ ПАССАЖИРСКИЙ Минск-Пасс. 16.29 Гомель-Пасс. 23.29 Ежедневный 29.5.2009 07:00

94 МИНСК-ОДЕССА СКОРЫЙ Минск-Пасс. 11.31 Гомель-Пасс. 16.36 Летом ежедневно,зимой 2 раза в неделю 1.6.2009 05:05

Першы прыбывае ў 23-29, што нам незручна.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Маладэчна
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.05.09 10:40. Загаловак: Менск-Адеса 29-га ня..


Менск-Адеса 29-га ня ідзе (хаця я не ўпэўнены, трэба спытаць у даведцы) таму застаецца больш-менш прымальны:

96 МИНСК - ГОМЕЛЬ СКОРЫЙ Фирменный "ГОМЕЛЬ" Минск-Пасс. 14.55 Гомель-Пасс. 19.52 Ежедневный 29.5.2009

альбо зусім ранішні:
616 ГРОДНО-ГОМЕЛЬ ПАССАЖИРСКИЙ Минск-Пасс. 7.43 Гомель-Пасс. 12.35

ну яшчэ можна на электрычках выправіцца Менск-Асіповічы, Асіповічы-Жлобін, Жлобін-Гомель але гэта гм... занадта)))

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.05.09 11:59. Загаловак: 96 цягнік фірмовы, к..


96 цягнік фірмовы, квіткі шмат каштаваць будуць. Раней 15-00 я з працы ў пятніцу 29 наўрацці ўйду, таму раю спыніцца на 108-м.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Маладэчна
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.05.09 12:21. Загаловак: Арыентыровачныя кошт..


Арыентыровачныя кошты: Гомель, №108 фірмовы: агульны вагон - 16 010, плацкарт - 19 110, купэ - 26 220

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.05.09 15:59. Загаловак: http://nava.ho.ua/he..




Вось прыкладна так павінен выглядаць наш бівак.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Беларусь, Полацак
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 24.05.09 18:57. Загаловак: РГ 1944 год-травень 2009, Гомель


Хіба то ралевая гульня?
Ячшэ паведамілі, каб узялі пенкі ды спальнікі ды трэба з цягниіком вызначацца

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 25.05.09 10:44. Загаловак: 96 МИНСК - ГОМЕЛЬ СК..


96 МИНСК - ГОМЕЛЬ СКОРЫЙ Фирменный "ГОМЕЛЬ" Минск-Пасс. 14.55 Гомель-Пасс. 19.52 Ежедневный 29.5.2009

Квіток у агульны вагон каштуе 13 000. Танней за 108 цягнік.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Маладэчна
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 25.05.09 23:10. Загаловак: халера ясная, а надв..


халера ясная, а надвор'е-та ражовенькае на выходныя намячаецца http://6.pogoda.by/33041

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 26.05.09 07:29. Загаловак: LeGAT пишет: халера..


LeGAT пишет:

 вытрымка:
халера ясная, а надвор'е-та ражовенькае на выходныя намячаецца http://6.pogoda.by/33041



Пятница, 29 мая
ночь +10..+12 Сплошная облачность.
Возможен дождь. 2-4, Северный 1016 гПа
[762 мм] 85%
утро +11..+13 Переменная облачность.
Умеренный дождь. 3-5, Северный 1014 гПа
[761 мм] 95%
день +16..+18 Переменная облачность.
Умеренный дождь. 1-3, С-З 1014 гПа
[761 мм] 70%
вечер +15..+17 Переменная облачность.
Без осадков. 1-3, Северный 1017 гПа
[762 мм] 85%
Суббота, 30 мая
ночь +13..+15 Небольшая облачность.
Без осадков. 4-6, С-В 1019 гПа
[764 мм] 85%
утро +17..+19 Ясно.
Без осадков. 4-6, Восточный
порывы до 9 м/c 1020 гПа
[765 мм] 70%
день +22..+24 Переменная облачность.
Возможен дождь. Вероятность грозы 60%. 5-7, Восточный
порывы до 11 м/c 1020 гПа
[765 мм] 45%
вечер +18..+20 Переменная облачность.
Возможен дождь. 3-5, Восточный 1021 гПа
[766 мм] 65%


Дажжы. Возьму намёт на ўсякі выпадак. Усталюю яго за межамі лагера, калі зусім кепска будзе.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 27.05.09 13:02. Загаловак: 615 ГОМЕЛЬ - ГРОДНО..


615 ГОМЕЛЬ - ГРОДНО ПАССАЖИРСКИЙ Гомель-Пасс. 18.28 Минск-Пасс. 23.10 Ежедневный 30.5.2009 04:42

107 ГОМЕЛЬ - КАЛИНКОВИЧИ - МИНСК СКОРЫЙ Гомель-Пасс. 22.00 Минск-Пасс. 5.46 Ежедневный 30.5.2009 07:46


ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 27.05.09 15:56. Загаловак: Вытрымкі з статута М..


Вытрымкі з статута Мікулы.

IV. НАБIВАНЬНЕ I ЗАБЯСЬПЕЧАНЬНЕ. ВЫБIВАНЬНЕ.

1. Набiваецца зброя пры ўсякiм палажэньнi цела. У руху, а гэтак сама і ўначы. Лежачы набiваецца ў большасьці ў раскiдным строi. Выйманьне набояў толькi стоячы. Стралец павiнен набiваць сваю стрэльбу вельмi хутка i спрытна, каб вораг не сумеў уцячы або папярэдзiць яго стрэл.

2. Па камандзе “ЗБРОЮ НАБIВАЙ!” стралец, не прымаючы асноўнай паставы, адчыняе леваю рукою набойнiцу; пасьля праваю рукою пераносiць стрэльбу сукосна перад грудзьмi i бярэ яе нiжэй цэльнiка левай рукой. Вылет рулi высока ўлева. Вялiкi i паказуючы пальцы правае рукi бяруць за галку, пры гэтым другi сустаў вялiкага пальца ляжыць на ручцы, паварочваюць замок улева i адцягваюць яго ўзад. Цяпер правая рука, памiж стрэльбай i целам, бярэ з набойнiцы вялiкiм i паказуючым пальцамi абойму з набоямi, адхiляючы яе крыху ўзад, і ўкладвае яе ў выраз абоймы. Чатыры пальцы правае рукi кладзецца на печку, а вялiкiм пальцам моцна нацiскаюць на набой каля абоймы датуль, пакуль ен ня войдзе ў прыладу падавальнiка. Вялiкiм пальцам нацiснуць набой уперад і ўзад, каб пераканацца цi ён ляжыць роўна на падавальнiку. Пасьля вялiкi i паказуючы пальцы правае рукi бяруць за галку як пры адчыненьнi, пасоўваюць замок у перад i паварачваюць яго ўправа. Абаперачы прыклад аб прадплечча, (руля скiраваная уверх) вялiкiм i паказуючым пальцамi хапаем за галоўку бясьпечнiка, адцягваем яго ўзад i перакручваем улева. Стрэльба набiтая i забясьпечаная. Цяпер пераносiцца не ў ранейшае палажэньне. Леваю рукою зашпiлiць набойнiцу. На лiнii стрэльбы не забясьпечваюцца.

3. “ВЫБIВАЙ!”. Левая рука адчыняе набойнiцу, пасьля бярэ перанесеную сукосна перад грудзьмi стрэльбу так, каб вялiкi палец ляжаў з левага, а чатыры пальцы з правага боку замка, уставіўшы стрэльбу аб правае прадплечча як пры забясьпячэньнi вялiкi i паказуючы пальцы адбясьпечваюць стрэльбу, бяруць галку i павярнуўшы яе ўлева, адцягваюць замок назад. Тыя-ж пальцы бяруць выцягнуты набой i кладуць у набойнiцу. Пасоўваючы замок у зад і ўперад, вымаюцца ўсе набоi. Вынуўшы набоi, стрэльбу бярэцца за шыйку, паказуючы палец сьцягвае спуск, левая далонь зачыняе адначасна замок. Стрэльба ставiцца ў асноўную паставу. Левая рука зачыняе набойнiцу. Калi час дазваляе, набоi залажыць у абойму.





– 12 –





V. НАСТАЎЛЕНЬНЕ ЦЭЛЬНIКА.

На каманду “ЦЭЛЬНIК Х!” стралец падае стрэльбу ўзад, лёгка паднiмаючы да твару. Вялiкi i паказуючы пальцы правае рукi хапаюць хамуцiк цэльнiка i перасоўваюць яго на паданы лiк, пасьля чаго стрэльба ставiцца ў ранейшае палажэньне, галава выпрастоўваецца, а вочы глядзяць у паказаным кiрунку.



VI. НАСАДЖВАНЬНЕ I ЗЬНIМАНЬНЕ ШТЫХА.

1. Насаджваць штых на стрэльбу можна пры ўсялякiх яе палажэньнях, а таксама і ў часе руху, заўседы ў паставе “Вольна” па камандзе або сыгналу.

2. У паставе стаячай на каманду “ШТЫХ НАДЗЕНЬ!” стралец ставiць стрэльбу простападла i проціў сярэдзiны цела, ухватваючы яе левай рукой памiж верхняю i нiжняю рэхвай. Праваю рукою насаджвае штых.

3. “ШТЫХ ЗЬНЯЦЬ!” спаўняецца на месцы ў паставе “Вольна”. Паставіўшы стрэльбу простападла проціў сярэдзiны цела, праваю рукою зьнiмаецца штых i хаваецца ў похаў.



ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Маладэчна
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 01.06.09 21:37. Загаловак: маглі б і не выклада..


маглі б і не выкладаць мяне ў такім жудасным выглядзе - сінія галіфе занадта вочы рэжуць і увогуле выглядаю як пакемон))))
няўжо нічога лепшага не знайшлося?

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 02.06.09 08:22. Загаловак: LeGAT пишет: маглі ..


LeGAT пишет:

 вытрымка:
маглі б і не выкладаць мяне ў такім жудасным выглядзе - сінія галіфе занадта вочы рэжуць і увогуле выглядаю як пакемон))))
няўжо нічога лепшага не знайшлося?



Фотаздымкі выдаліў.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 26 , стар: 1 2 All [толькi новыя]
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 1
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не