Палкавая гісторыя Рэкруты ў 18-ты пяхотны полк Польскага войска набіраліся з Віленскага дэпартамента. Полк стаяў у Вільна. Шэфам палка быў прызначаны Аляксандр Хадкевіч. Яго заступнікам і фактычным кіроўніком палка стаў маёр Міхал Шугар (Michal Suhr)–былы камандзер батальёна 17 пп КВ, камандзерамі батальёнаў сталі: Станіслаў Трабецкі (Stanislaw Trebecki)-былы капітан 2 пп КВ, Казімір Слупецкі (Kazimerz Slupecki)–былы капітан 2 пп КВ, Францыск Рогланд (Franciszk Rohland)–былы капітан 6 пп КВ.
10 снежня 1812 года полк прымаў удзел у абароне Вільні. Адышоў у Варшаву. Быў далучаны да гарнізона Модліна, дзе ў студзені 1814 года склаў зброю.
Строй Курткі якой канструкцыі атрымалі жаўнеры 18 пп, якіх колераў на іх былі рабат, штрыфлі ўнізе, закаўрашы на рукавах, кант не вядома. Хутчэй заўсё жаўнераў апранулі ў курткі КВ мадэлі 1810 года ў колерах у адпаведнасці статуту 1810 года.
Мал.1.–Вальціжэр і грэнадзёры КВ у строі мадэлі 1810 года. Штрыфлі на грудзі (рабат), лапкі на рукавах белыя. Каўнер гранатовы, у вальціжэра жоўты. Кант, закаўрашы кармазіновыя. Штрыфлі ўнізе гранатовыя. Малюнак Bronislawa Gembarzewskiego па малюнкам Сільвестра Зялінскага, Аляксандра Суэрвіда, Піварскага.
Мал.2.–Пяхота Княства Варшаўскага. Малюнак Josefa Kosinskiego (пам. 1821)
Мал.3.–Грэнадзёр і фузялёр КВ. Мастак Sauerweid Aleksander (пам. 1844).
Мал.4.–Падафіцэры фузялёраў КВ. Малюнак Sylwestra Zielinskiego (пам. 1853).
Пехатуры 18 пп насілі ківера замест рагатывак. Бляха нумарная на ківерах магла быць ў выглядзе “кароны” альбо магла быць зроблена ў выглядзе ромба з белым арлом, ці “тарка амазонак” з лічбамі. Насілі на ківерах пехатуры 18 пп Пагоню ці не, не вядома. Гэта мог быць белы Польскі арол, бо, па дакуманту жаўнера, 18 пп ВКЛ праходзіў як полк КВ (польскі), альбо Арол злучаны з Пагоняй, як на пячатцы Аляксандра Хадкевіча.
Мал.5.–Дакумант жаўнера 18 пп ВКЛ з асабістай пячаткай Аляксандра Хадкевіча. Арол на дакуманту такі жа самы як на пячатцы графа Тышкевіча, шэфа 17 уп ВКЛ.
Мал.6.–Гузік з лічбай 18, які зроблены на ўзор пяхотных гузікаў КВ. Такія гузікі знаходзяць у вялікай колькасці ў тых мясцінах, дзе ваяваў 18 уп. У гэтат час 18 пп знаходзіўся ў Вільне. Верагодна, 18 уп і 18 пп атрымалі аднолькавыя гузікі з падвойным кантам і лаўрамі.
Літаратура
1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.