On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 27.01.12 23:41. Загаловак: Корпус літоўскіх жандармаў


Корпус Жандармаў у 1812 годзе

Палкавая гісторыя

1 ліпеня 1812 года выйшаў загад Напаляона аб стварэнні жандармерыі:
“2. Часовай каміссіі Літоўскага ўрада даручана распараджацца фінансамі, жыўнасцю, арганізацыяй краёвага войска, фарміраваннем краёвай абароны і жандармерыі.
...
9. Кожная губернія, а менавіта Віленская, Гродзенская, Мінская і Беластоцкая, будуць мець жандармерыю пад камандай палкоўніка, а таксама па два шэфы эскадронаў у Віленскай і Мінскай губернях і па адным шэфу эскадрона ў Гродзенскай і Беластоцкай губернях. У кожным павеце будзе па адной роце жандармерыі. Кожная з іх будзе мець: аднаго капітана як каменданта, другога капітана–ва ўрадзе, аднаго кватэрмайстра штаба, 4-х кватэрмайстраў, 16 брыгадзіраў-сяржантаў, 80 жандараў-валанцёраў, трубача–усяго 107.
10. Палкоўнік жандармерыі будзе жыць у галоўным губернскім горадзе. Жыхарства афіцэраў і размеркаванне брыгад будзе вызначана Часовай камісіяй Літоўскага ўрада.
11. Афіцэры, падафіцэры і валанцёры-жандары будуць узяты са шляхты ўласнага павета. Ніхто ад гэтага не можа адмовіцца. Яны будуць прызначацца наступным чынам: афіцэры–Часовай камісіяй Літоўскага ўрада, падафіцэры і валанцёры-жандары–адміністрацыйнымі камісіямі Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай губерняў.
12. Мундзір жандармерыі будзе польскім.
13. Жандармерыя будзе выконваць службу паліцыі, аказваць вайсковую дапамогу публічнай уладзе, затрымліваць валацугаў, марадзёраў і дэзерціраў з любога войска.

15. Генерал-маёр будзе назначаць галоўнага афіцэра альбо начальніка, француза ці паляка з лінейнага войска, у каменданты ўсяго дэпартамента. Той жа будзе мець пад сваёй уладай краёвую абарону, жандармерыю і краёвае войска. “

У лістападзе-снежні 1812 года адзелы літоўскай жандармерыі прымалі ўдзел у абароне Менска, Барысава, Стахаўскай бітве, абароне Вільна.

Строй

23 ліпеня 1812 года Часовая камісія Літоўскага ўрада выдала загад паводле якога жандармы павінны былі набываць строй за свой кошт: “Мундзір і райтузы гранатовыя. Гузікі жоўтыя, пуклыя. Шалік і аксельбанты памяранчавыя. Ківер чорны, скураны, на ім бляха таксама жоўтая з надпісам “жандарм”. Бурнос гранатовы, з памяранчавым галуном на каўнеры. Крыж (на ківеры) жоўты. Цэшка белая. Канты памяранчавыя. Партупея і набойніца скураныя, на іх герб “пагоня” (літвінскі вершнік). Шабля. Піка з блакітна-жоўтым сцяжком.”



Мал. 1. Пячатка менскай мясцовай паліцыі. 1812 год. Цітоў.



Мал. 2. Партрэт невядомага капітана. Па адной версіі, гэта капітан жандармерыі. З кнігі Historia 17 pulku ulanow...



Мал. 3. Паўсонца з Пагоняй з ківера альбо рагатыўкі. Віленскі музей. Вельмі падобнае на тое, што на партрэце невядомага капітана.



Мал.4. Жандармы конны і пешы літоўскія. Фантазійны малюнак Гембаржэўскага (як лічаць аўтары кнігі Historia 17 pulku ulanow...). З выдання Historia 17 pulku ulanow…



Мал.5. Строй жандарма. З кнігі Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. Па малюнку Гембаржэўскага.



Мал.6. Жандарм.1813 год. Малюнак Герберта Кноцеля. Па малюнку Гембаржэўскага.



Мал.7. Жандарм конны. Графічная рэканструкцыя. Малюнак Саманты Глінска. З кнігі Historia 17 pulku ulanow…



Мал.8. Жандарм. Графічная рэканструкцыя. Мастак Саманта Глінска. З кнігі Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. Малюнак амаль такі самы як папярэдні, толькі замест адной вялікай бляхі на рагатыўке намаляваны бляха ў выглядзе тарка мінервы і арол.



Мал.9. Рагатыўка жандарма (?). Масква.

Літаратура

1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Новых адказаў няма


Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 1
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не