On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 08.10.09 07:53. Загаловак: Landung-Bataillon zur besonderen Verfugung "Dalwitz"


Беларускі дэсантны батальён «Дальвіц», вайсковае фарміраваньне, створанае беларускімі нацыяналістамі пры дапамозе абвэра (нямецкай вайсковай выведкі і контрвыведкі) для антысталінскай барацьбы ў тыле Чырвонай Арміі, на тэрыторыі Беларусі. Батальён быў арганізаваны ў ліпені 1944 г. у мястэчку Дальвіц ва Ўсходняй Прусіі пры нямецкай дывэрсыйна-разьведвальнай школе. Начальнікам школы быў маёр Геруліс, а яго намеснікамі Барыс Рагуля і Усевалад Родзька. Родзька адказваў за палітычную падрыхтоўку асабовага складу батальёна, а Іван Гелда - за вайсковую.

«Дальвіц» камплектаваўся з афіцэраў і жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны, пераважна сябраў Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 г. у батальёне налічвалася болей за 200 чалавек і ён быў падзелены на дзьве роты: «Паўднёвую» і «Паўночную». Беларускія вайскоўцы вывучалі падрыўную і сапёрную справы, тапаграфію, тактыку вядзеньня партызанскага бою, тыпы зброі. Невялікая група дзяўчат і жанчын рыхтаваліся на радыстак. У другой палове 1944 г. на Беларусь было скінута з нямецкіх самалётаў некалькі атрадаў, груп і асобных дэсантнікаў «Дальвіца». Частка з іх была ліквідавана савецкай дзяржбясьпекай, іншыя пераходзілі да партызанскае дзейнасьці. Дэсантнікі, акрамя абвэра, атрымоўвалі заданьні і ад кіраўнікоў БНП, якія спрабавалі ўзняць у Беларусі антысавецкі партызанскі рух. Усе перакінутыя ў Беларусь вайскоўцы лічыліся сябрамі Беларускай Вайсковай Арганізацыі і мусілі выконваць заданьні толькі беларускага кіраўніцтва.

На пачатку лістапада 1944 г. «Дальвіц» перадыслякаваўся ў мястэчка Вальбуш пад Быдгошчам (Польшча), дзе працягваў падрыхтоўку. Пазьней ён пераехаў у раён Бэрліна.

Напрыканцы сакавіка 1945 г. камандзір батальёна маёр У.Родзька заключыў пагадненьне з кіраўніком «Ягдфербанд-Ост СС» палкоўнікам нямецкіх спецслужбаў Ота Скарцэні аб павелічэньні складу «Дальвіца» да 700-800 чалавек і яго перакідцы ў Беларусь. Аднак падрыхтаваныя атрады «Дальвіца» ў Беларусь перакінутыя не былі.

У траўні 1945 г. «Дальвіц» быў раззброены чэшскімі партызанамі, пасьля чаго Родзька аб'явіў пра яго роспуск. Батальён быў падзелены на групы, якія прабіваліся на Захад, або ў Беларусь. Атрад маёра Ў.Родзькі перабраўся на Беласточчыну, дзе ў чэрвені 1945 г. старшыня ЦК БНП і камандзір «Дальвіца» быў арыштаваны. Частка вайскоўцаў батальёна, дабраўшыся да Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, прыступілі да партызанскай дзейнасьці. Некаторыя дэсантнікі, як, напрыклад, Аўген Жыхар, камандавалі партызанскімі аддзеламі. А генэрал Міхал Вітушка кіраваў партызанкай і падпольлем «Чорнага Ката». Па афіцыйных савецкіх зьвестках, у 1956 г. дзяржбясьпека расшуквала 57 дэсантнікаў «Дальвіца», якія былі або на Захадзе, або скрываліся ў Савецкім Саюзе.

Батальён «Дальвіц» адыграў выключную ролю ў падрыхтоўцы каманднага складу для беларускага партызанскага руху. Ягоныя дэсантнікі здолелі часткова аб'яднаць стыхійную партызанку і аформіць яе ў арганізацыйныя рамкі.



Мал.1-Фотаздымак беларускага дэсантніка Дальвіца Буцкевіча Сяргея. Кіцель яго вельмі падобны на службовую куртку Люфтвафэ. Крыж на пятліцах зроблены з галуна. Патрапіў у палон да сталіністаў 19.11.1944.



Мал.2-Службовая сіня-шэрая куртка люфтвафэ.

Літаратура
1) Пятро Казак. Беларускі нацыяналізм: Даведнік. Менск: Голас Краю, 2001.
2) Ёрш Сяргей. Дэсант у няпэўнасць. Беларускі парашутны батальён "Дальвіц". 1944-1945 гг. Мінск, 2012.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Новых адказаў няма [гл. Усе]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 17.04.12 12:38. Загаловак: Беларускі парашутны ..


Беларускі парашутны батальён "Дальвіц" 1944-1945 гг. Ёрш Сяргей

http://kamunikat.org/assets/icons/icon_pdf.png

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 19.06.13 14:35. Загаловак: http://img-fotki.yan..

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 23.09.13 19:29. Загаловак: Беларускія камандас ..


Беларускія камандас супраць Савецкай імперыі

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,15693,bielaruskiia-kamandas-suprats-savietskai-impieryi.html

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.10.13 20:21. Загаловак: Праклятыя і забытыя ..

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 1
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не