On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум ваенна-гістарычнай рэканструкцыі *Літвінскае войска* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 18.06.08 14:39. Загаловак: Чэская Y партупея №1


Бачыў тры варыанта чэскага пасляваеннага Y-рамяня. Нiводны на рэканструкцыю не пойдзе. Трэба іх дапрацоўваць.
Партупея 50-х гадоў найбольш падыходзе для перапіла. Яна пафарбавана чорнай нiтрафарбай (трапляюцца варыанты не пафарбаваныя), скура мае накатку "скура гада".
Зараз распавяду, як гэтую партупею дапрацаваць.





Распарваем цалкам партупею.
Выдаляем чорную фарбу растваральнікам з франтальных рамянёў. Бярэм шкурку і глянцуем той бок рамянёў, на яком накатка.


Фарбуем у чырвоны колер марылкай "Чырвонае дрэва" апрацаваны намі бок рамянеў.

Дастаткова аднаго пласта марылкі.

Праз тыдзень чырвоная марылка стала цемна карычневай, што трошкі ўразіла.

Апрацоўваем непафарбаваны бок рамянеў чарнавой шкуркай, каб атрымаць аднолькавую шурпатасць па ўсей даўжыні.
Фарбуем рамень чорнай акрылавай фарбай з балончыка ў тры пласта. Сочым, каб паверхня рамяня заставалася цьмянай.
Усю металічную фурнітуру фарбуем у сьветла-шэры колер. З франтальных зачэпаў выдаляем ролікі.
Набываем ільняное прадзіва, з дзвух нітак сукаем адну. Шыем ў дзве ніткі.

Рамяні на заплечнік можна і не ўсталеўваць: даволі часта камбатанты іх выдалялі. Калі есць жаданне займацца гэтымі рамянямі, робім так: апрацоўваем бок з накаткай скуркай, адмачваем у вадзе скуру і выварачваем рамень на выварат. Вонкавы шчурбаты бок фарбуем чорнай фарбай, адваротны глянцавы бок-чырвонай марылкай. Шыем ільняной ніткай. Выцягнутыя чэскія D-кольцы раю замяніць на кольцы з гранкавай кайстры.


Задні зачэп робім з стальнога дроту круглага ці простакутнага сячэння (як на малюнку). Фарбуем шэрай фарбай.







Адтулінам на заднім рамяню прыдаем выгляд кроплі.



У мяне атрымалася вось такая партупея





Самае апошняе і галоўнае. Дадатковыя петлі на заплечнік трэба прашыць як на фотаздымку.



Жыве Беларусь ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 1 [толькi новыя]





спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 15.01.09 09:07. Загаловак: Дуже дякую вельмешан..


Дуже дякую вельмешановный пан, дуже вдячный вам за вiдповiдь, якщо будуть у вас якi -небудь запитання ,будь ласка чим зможу допоможу.

Дзякуй: 0 
Вытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 0
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не