On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 02.08.13 13:53. Загаловак: Колер Пагоні.


Колер Пагоні.

Пад час паўстання 1863-64 гг каліноўцы выкарытоўвалі герб, які складаўся з гербаў Каралеўства Польскага (белы арол на чырвоным тарку), Вялікага Княства Літоўскага (белы вершнік на блакітным тарку) і герба Кіева (выява Архангела Міхаіла на белым тарку) пад агульнай каронай. Гісторыя гэтага герба пачынаецца з сярэдзіны 17 ст, калі была здзейснена няўдалая спроба аднавіць Вялікае Княства Рускае з цэнтрам у Кіеве. Унія каралеўства і дзвух княстваў (Рэч Паспалітая трох народаў) так і не паўстала, герб быў забыты. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай герб з трох таркаў пачаў выкарыстоўвацца ў патрыатычным іміграцыйным асяродзе ў Францыі, колеры яго (чырвоны, блакітны, белы) на сваіх цэшках малявалі літвіны і палякі, якія служылі ў польскіх легіёнах у Італіі. Пасля аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў 1812 годзе Напаляонам літвінскія ўланы на сваіх піках выкарыстоўвалі блакітна-белыя тактычныя сцяжкі ў колерах герба Княства Літоўскага. Але цэшкі жандармерыі і ўланаў засталіся белымі, як у Княстве Варшаўскім. Колер цэшак літвінскай пяхоты не вядомы, чырвона-белая цэшка на рагатыўке музыканта 20 плп ВКЛ з Варшаўскага музея, як лічаць польскія даследчікі, мае позняе паходжанне. Але і яна магла быць, як і сцяжкі ўланаў, блакітна-белай.
Ніжэй фотаздымак паўстанца. Каштоўнасць яго ў тым, што ў камбатанта нарукаўка і цэшка на шапке. Нарукаўка хутчэй заўсё трохкаляровая ў нацыянальных колерах (чырвона-блакітна-белая). Цэшка чырвона-белая, альбо блакітна-белая. Я намаляваў блакітна-белую.



http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/747789/

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Новых адказаў няма


Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 1
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не