On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум ваенна-гістарычнай рэканструкцыі *Літвінскае войска* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 20.05.09 10:43. Загаловак: РГ 1943 год-2-4.10.2009 Паставы


Кантора ПОСТ плануе зрабіць ралявую гульню на 1943 год. Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі.
Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД. Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах. Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў, выкарыстоўваючы для гэтага свае сілы і немцаў. Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва.

ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 68 , стар: 1 2 3 4 All [толькi новыя]





Адкуль: Вялiкая Лiтва, Полацак
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 15.07.09 17:39. Загаловак: я таксама мабыць..


я таксама мабыць

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 17.07.09 10:47. Загаловак: Засталося 2,5 месяца..


Засталося 2,5 месяца да пачатку гульні. Трэба ўжо пачынаць пісаць ролі і вырашаць пытанні з інвентаром.

У нас паліцыйны адзел пры СД з 4-х чалавек. Склад наступны:
Дружыновы-СС-ман Андрусь з Менска
Заступнік дружыновага-шуцман Сяржук з Барысава
1-шы стралец-шуцман Уладзь з Маладзечна
2-гі стралец-шуцман Тадэўш з Менска

Галоўная наша мэта-знішчыць польскіх і расейскіх бандытаў і іх памагатых. Тут мы дзейнічаем разам, але яшчэ ў кожнага павінна быць свая асобная роля.

Першае пытанне, як мы будзем жыць у лесе ?
Вайсковы намёт шмат важыць і без аўто яго не давезці, ну і няма яго ў мяне.


Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 20.07.09 09:28. Загаловак: Андрусь з Мінска пра..


Андрусь з Мінска прапануе набыць германскія бурнос-намёты. З іх мы зробім вялікі намёт на 4-х чалавек. У мяне бурнос-намёт ёсць.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 24.07.09 09:40. Загаловак: Даслаў сваю лягенду ..


Даслаў сваю лягенду арганізатарам.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Маладэчна
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 25.07.09 13:45. Загаловак: а можаце і мне дасла..


а можаце і мне даслаць сваю лягенду, для прыкладу, каб было ад чаго адштурхоўвацца (і некалькі спасылак з біяграфіямі і гіст.звесткамі тэж не пашкодзілі б)
і яшчэ пытаньне, вы гэты "паліцыйны адзел пры СД" з арганізатарамі ўзгаднілі? проста, я калі заяўку дасылаў я толькі "паліцай" напісаў, без удакладненьня, дык мне дадаткова трэба дасылаць ім яшчэ тое, што я менавіта за паліцыйны адзел пры СД іграць іду?

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Вялiкая Лiтва, Полацак
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 25.07.09 16:16. Загаловак: Калі ня супраць, то ..


Калі ня супраць, то мы можам пайсьці ўсе аднім аддзелам, але пры ўмове, што я буду знаходзіцца ў вёсцы для выкрыцьця бандыцкіх памагатых.
Ня думаю, што арганізатары усведамляюць розьніцу між паліцыяй ды паліцыйнымі аддзеламі СД. Для іх прынцыпова толькі наяўнасьць/адсутнасьць сваякоў ці сувязяў з вёскай ды асабістыя адметныя мэты кожнага с персанажаў.

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 27.07.09 08:02. Загаловак: Kirej піша: Калі ня..


Kirej піша:

 вытрымка:
Калі ня супраць, то мы можам пайсьці ўсе аднім аддзелам, але пры ўмове, што я буду знаходзіцца ў вёсцы для выкрыцьця бандыцкіх памагатых.
Ня думаю, што арганізатары усведамляюць розьніцу між паліцыяй ды паліцыйнымі аддзеламі СД. Для іх прынцыпова толькі наяўнасьць/адсутнасьць сваякоў ці сувязяў з вёскай ды асабістыя адметныя мэты кожнага с персанажаў.



Не трэба. Гульня будзе больш цікавай, калі будуць розныя катэгорыі ўдзельнікаў. Гуляйце вясковага жандарма. У нас у франтавікоў асобае стаўленне да тылавікоў. З гэтага і будзем будаваць нашыя тасункі.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Вялiкая Лiтва, Полацак
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 27.07.09 10:41. Загаловак: Добра. У сваю чаргу ..


Добра. У сваю чаргу прашу дапамагчы мне з агітацыйнымі матэрыяламі, для прафілактычных размоў з насельніцтвам, каб было чым заняцца ў вольны час.
http://bel-reenact.clan.su/forum/7-861-1 тут прадаецца штох для тых, хто ўжо набыў бурнос-намёт.

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 27.07.09 12:30. Загаловак: Kirej піша: тут пра..


Kirej піша:

 вытрымка:
тут прадаецца штох для тых, хто ўжо набыў бурнос-намёт



Мяне абяцалі зрабіць за 20 баксаў 4 адзінкі. 5 баксаў кожная.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 27.07.09 12:49. Загаловак: Kirej піша: У сваю ..


Kirej піша:

 вытрымка:
У сваю чаргу прашу дапамагчы мне з агітацыйнымі матэрыяламі, для прафілактычных размоў з насельніцтвам, каб было чым заняцца ў вольны час.



Я вам даваў часопіс Беларус на варце. Там шмат прапагандыскіх матэрыялаў.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 28.07.09 09:42. Загаловак: Запрашэнне ад аргані..


Запрашэнне ад арганізатараў. Набор удзельнікаў яшчэ працягваецца.

ЗАПРАШЭННЕ
да ўдзелу ў ролевай гульне ”1943”

ДЛЯ КАГО:
для тых, каго цікавіць тэма Другой сусветнай вайны
хто любіць бавіць час ролевымі гульнямі
хто хоча пазнаць сябе лепей

КУДЫ:
да ўдзелу ў ролевай гульне , прысвечанай падзеям 1943 года на Беларусі

КАЛІ:
2-4 кастрычніка 2009 года

МЭТА:
Мэта арганізацыі гэтай гульні – узнаўленне гістарычных рэаліяў часоў Другой сусветная вайны, стварэнне магчымасці пабачыць супярэчнасць і неадназначнасць жыцця у тых варунках, задумацца яшчэ раз над каштоўнасцямі і над тым, як мы ацэньваем гістарычнае мінулае.

УМОВЫ:
1. Колькасць гульцоў абмежавана.
2. Для таго, каб заявіцца на гульню, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка гульні і даслаць яе не пазней за 30 жніўня 2009 года на адрас larp1943@gmail.com (чым раней мы атрымаем ваш ліст, тым болей шанцаў, што яшчэ для вас будзе месца 

Па атрыманні заявак будзе праводзіцца гутарка-інструктаж і вызначэнне ролі.

3. Ад удзельніка гульні чакаецца:
- Наяўнасць вольнага часу для падрыхтоўкі і ўдзелу ў гульне ад пачатку да канца.
- Вывучэнне гістарычнай сітуацыі, якая мела месца на Беларусі ў 1943 г. (самастойна у групе, якую вы выберыце).
- Забеспячэнне касцюма для свайго персанажа (арганізатары гульні могуць дапамагчы, але асноўная адказнасць – на ўдзельніках).
- Унёсак удзельніка. На дадзены момант арганізатарамі гульні разглядаецца памер унёска, які будзе залежыць ад месца і маштаба гульні.

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах арганізатараў
+ 375 29 645 06 12 Алёна
+375 29 653 25 31 Аляксандр
Электронная пошта для пытанняў і заявак: larp1943@gmail.com

Заяўка да ўдзелу ў ролевай гульне «1943»

1. Асабістая інфармацыя
Імя: Тэлефон (мабільны):
Прозвішча: e-mail:
Дата нараджэння: Месца навучання (працы):
2. Ці маеце вы досвед удзелу ў ролевых гульнях (асабліва – у гульнях на тэму Другой сусветнай вайны)? Калі так, апішыце яго:





3. Апішыце, калі ласка, чаму вы хаціце удзельнічаць у гульне:
4. Да якой з групаў, прымаючых удзел у гульне (гл. Дадатак 1) належыць персанаж, якога б вы хацелі гуляць?


5. Калі летам у вас ёсць час на падрыхтоўку да гульні?:



ДЗЯКУЙ!

Дадатак 1
Ролевая гульня “1943”
Рамачныя ўмовы:
Даты правядзеня гульні: 2-4 кастрычніка 2009 г.
Месца правядзення: Беларусь
Колькасць удзельнікаў гульні: 40-60 чалавек
Групы, якія прамаюць удзел у гульне:
- мясцовыя жыхары, праваслаўныя
- мясцовыя жыхары, каталікі
- паліцаі
- “чырвоныя” партызаны
- польскія партызаны (валоданне польскай на мінімальным узроўні - абавязкова)
- немцы (валоданне нямецкай на мінімальным узроўні – абавязкова)

Для гульні спатрэбіцца:

- адпаведны ролі касцюм (пажадана, максімальна аўтэнтычны),
- рэквізіт, начынне, прадметы побыту часоў Другой сусветнай вайны,
- імітацыя зброі часоў Другой сусветная вайны (у тым выпадку, калі роля прадугледжвае нашэнне зброі).


Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 29.07.09 10:31. Загаловак: Правілы гульні зараз..


Правілы гульні зараз абмяркоўваюцца ў

http://groups.google.com.by/

larp-1943

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 31.07.09 14:19. Загаловак: Карацей, бабы супрац..


Карацей, бабы супраць страйкбольнай зброі. У мінулы раз было шмат непаразуменняў, наконт таго, хто стрэліў першым. Так будзе і на гэты раз. Зробім з гэтай гульні для сябе палявы выхад, сумясцім карыснае з прыемным. Да аплаты арганізатары ставяцца дыферанцавана. Так як мы будзем жыць у сваем лагеры і харчавацца самі, нам толькі прыйдзецца аплаціць дарогу і паслугі майстараў. Чаму будзем вучыцца: маршу з поўным рыштункам, вядзенню боя ў лесе з партызанамі ў адпаведнасці з рэгламентамі (адзін дакумант ляжыць на bka-by другі на bka), канвою палонных, працы з мясцовым насельнецтвам. І шмат іншаму. Чакаю вашых прапановаў.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



Адкуль: Vialikaja Litva, Miensk
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 01.08.09 00:06. Загаловак: А па якой сістэме ў ..


А па якой сістэме ў мінулы раз ішла пальба? Я так разумею, што забаранялася толькі страляць са страйкавых руляў ці ўвогуле мець іх з сабой?

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 03.08.09 07:31. Загаловак: theusz піша: А па я..


theusz піша:

 вытрымка:
А па якой сістэме ў мінулы раз ішла пальба? Я так разумею, што забаранялася толькі страляць са страйкавых руляў ці ўвогуле мець іх з сабой?



Забаранялася з іх страляць кулямі. Стралялі як у дзяцінстве: паф-паф-я ў цябе трапіў.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 02.09.09 07:43. Загаловак: Прывітанне сябры, Н..


Прывітанне сябры,

Нагадваем вам, што 2 верасня адбудзецца першая агульная сустрэча з
удзельнікамі і майстрамі "1943".

Сустрэча пачнецца а 18.00 і мае скончыцца праз паўтары гадзіны.

Месца сустрэчы -
вул. Серафімовіча 6-20
на пад'ездзе націснуць адначасова 379

чакаем усіх!

каманда майстроў


--
С уважением,
larp1943 mailto:larp1943@gmail.com



Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 02.09.09 08:48. Загаловак: Сколько человек буде..


Сколько человек будет участвовать от бка и что придумаем с палатками?

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 02.09.09 09:31. Загаловак: bigfrogg піша: Скол..


bigfrogg піша:

 вытрымка:
Сколько человек будет участвовать от бка и что придумаем с палатками?



У мабільным аддзеле плануюць прыняць удзел 3 чалавека. Толькі ў мяне ёсць бурнос-намёт. Так што ўся надзея на твой вялікі намёт. Скажы, стропы на намёце ёсць ?

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 02.09.09 10:27. Загаловак: admin стопы есть, и ..


admin стропы есть, и ещё одну плащ-палатку возьму у страйкера.

Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 02.09.09 10:43. Загаловак: bigfrogg піша: admi..


bigfrogg піша:

 вытрымка:
admin стропы есть, и ещё одну плащ-палатку возьму у страйкера.



Я бяру драўляныя колішкі 4 адзінкі. Алюміневыя ў цябе ёсць, бо ў мяне толькі 3 адзінкі ?

Для вялікага намёта трэба месца добрае пашукаць, бо на гары за дотам яго няма. Калі першым прыеду, зраблю колішкі для яго.
2,75 м-1 адзінка
1,75 м-4 адзінкі

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 68 , стар: 1 2 3 4 All [толькi новыя]
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 52
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не