On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 31.10.08 12:11. Загаловак: ПРАВІЛЫ ЎБОРАЎ ДЛЯ ВОЙСКА І ВАЙСКОВАЙ АДМІНІСТРАЦЫІ КНЯСТВА ВАРШАЎСКАГА


PRZEPISY UBIORÓW DLA WOYSK I ADMINISTRACYÓW WOJENNYCH XSIĘSTWA WARSZAWSKIEGO

ПРАВІЛЫ ЎБОРАЎ ДЛЯ ВОЙСКА І ВАЙСКОВАЙ АДМІНІСТРАЦЫІ КНЯСТВА ВАРШАЎСКАГА.
ВАРШАВА, 1810 ГОД, ДРУКАРНЯ ВІТОЛЬДА ДАБРОЎСКАГА, СТАРОЕ МЕСЦА ПАД НУМАРАМ 58.

Параграф 1.
Правілы ўбору для генэралаў.
АРТЫКУЛ 1.
Убор.
Мундзір парадны. Складаецца з суконнай курткі гранатовага колеру польскага крою, падшытай пунсовай краазай; каўнер стаячы з кармазіновага сукна; закаўрашы й лапкі на рукавах акруглыя, гранатовыя. Куртка зашпільваецца ўдоўж зь верху да нізу на гапкі; кішэні ўдоўж з трыма кантамі; выпушка кармазіновая вакол закаўрашаў, лапак, на швах рукавоў і на плячах. Гузікі срэбныя выпуклыя, на якіх знаходзіцца выпуклая (рэльефная) выява Арла польскага; на штрыфлях з кожнага боку па сем гузікаў, на кожнай кішэні па тры, ззаду на фалдах па два, да кожнага эпалета па адным. Камізэлька белая кароткая, якую не відаць з-пад курткі. Нагавіцы доўгія з кармазіновага сукна, з падвойнымі лямпасамі зь белага сукна, шырынёй у паўцалі (1 cal=27,07 мм*), якія знаходзяцца на невялікай адлегласьці; зашпіленыя ўнізе на белыя ядвабныя гафтачкі са спражачкамі кармазіновага сукна. Чаравікі шнураваныя пад нагавіцамі. Шпоры срэбныя. На шыі чорная хустка, з-пад якой уверсе відаць белы край. Рагатыўка з войлаку, унізе акруглая, уверсе чатырохгранная, вышынёй у восем цаляў, кожны з чатырох бакоў уверсе даўжынёй у дзевяць цаляў, унізе кола з гранатовага сукна вышынёй у тры цалі; кожны з чатырох рагоў акаваны ў срэбныя бляшкі, з гапкамі для вешаньня кардонаў; зь левага боку крыж срэбны Кавалерскі, вакол срэбны кардон, з двума хвалістымі кутасамі пад Кавалерскім крыжам, сьпераду брыль з чорнай тоўстай скуры з узорыстым срэбным краем шырынёй у пяць ліній (1 linia=2,29 мм*). Пяро белае, даўжынёй у васямнаццаць цаляў, акаймаванае ўнізе чорнымі пёркамі на чатыры цалі, падпінка чорная. Эпалеты срэбныя з узорыстай тасьмой, шырынёй у дзьве цалі й восем ліній, даўжынёй у шэсьць цаляў, з тоўстымі буліонамі даўжынёй у тры цалі.
Мундзір малы першы. Куртка такога самога крою й такога ж колеру, з такім самым каўнерам, закаўрашамі й лапкамі, выкарыстоўваецца ўзімку, а на лета сьпераду ўнізе акругла падразаецца. Нагавіцы доўгія з кармазіновага сукна, абшытыя срэбнымі шнуркамі, альбо зь гранатовага сукна безь лямпасаў і без шнуркоў. Боты кароткія, з выразамі сьпераду й ззаду.
Мундзір малы другі. Суконны фрак гранатовага колеру, падшыты гэтым жа сукном; стаячы каўнер з кармазіновага сукна; лапкі на рукавах гранатовыя, акруглыя. Мундзір зашпільваецца ўдоўж на грудзях на два бакі й падрэзаны да сьцёгнаў; кішэні па баках упоперак з трыма кантамі з кармазіновай аблямоўкай; такая самая аблямоўка ад каўнера да канца крысоў зашпіленых, з двума вышыванымі срэбнымі арламі з кожнага боку. Гузікі такія самыя, як у курткі, сьпераду па сем з кожнага боку, па тры на кожнай кішэні, два на таліі й два да эпалетаў. Камізэлька й нагавіцы такія самыя, як да першага малога мундзіра, альбо белыя суконныя, ці ўлетку нанкавыя. Боты такія самыя, як да першага малога мундзіра. Да чаравікаў нагавіцы белыя суконныя кароткія альбо чорныя ядвабныя; панчохі белыя ядвабныя альбо чорныя; спражкі срэбныя. Капялюш трохкутны чорны, абшыты вакол чорнай камэлёравай тасьмай, зь левага крыла знаходзіцца срэбны галун для прытрыманьня цэшкі, шырынёй у адну цалю, з чорнай пасачкай пасярэдзіне, заложаны на гузік мундзіровы. Побач чорнае страўсавае пяро. Кардонкі срэбныя з буліонамі. Цэшка краёвая.
Шэнэль зь гранатовага сукна, каўнер і лапкі ў рукавоў такія самыя; каўнер адгібны; кішэні ззаду ў фалдах. Шынэль зашпільваецца на два бакі, з кожнага боку па сем гузікаў мундзіровых.
Бурнос суконны гранатовы акруглы, з каўнерам стаячым і другім акруглым спадаючым.

АРТЫКУЛ 2.
Розьніца ступеняў.
Генэралы розьніцца будуць срэбнай вышыўкай на мундзіры, перавязьзю й жоўтымі зоркамі на эпалетах. Вышыўка на (Мал: 1.). Стужка срэбная, ніткай і тасьмой шытая, бяз бляшак, і шырынёй будзе ў дзьве цалі, улічваючы галінку і зьнешнюю аблямоўку. У парадных куртках для генэрала дывізіі павінна быць падвойная вышыўка на каўнеры, на штрыфлях сьпераду й на лапках рукавоў, а адзіночная на заложаных сьпераду паліцах, на кішэнях і каля гузікаў на таліі, з срэбнай галінкай удоўж фалдаў. Генэралы брыгады ўсюды, як было сказана вышэй, носяць адзіночную вышыўку; першыя маюць па тры зоркі на эпалетах (Мал: 2.), другія па дзьве. Падвойная вышыўка для генэралаў дывізіі павінна быць у цэлым шырынёй у тры цалі, улічваючы галінку і зьнешнюю аблямоўку. Перавязь (Мал: 3.) са срэбнай сеткі, аформленай пунсовым ядвабам, з двума кутасамі буліонавымі даўжынёй у дзесяць цаляў, зьвязанымі й спадаючымі ззаду з правага боку. Срэбная набойніца даўжынёй у сем з паловай цаляў, шырынёй у чатыры цалі, з Кавалерскім крыжам са срэбнай тасьмай шырынёй у паўцалі, на чырвоным саф’яне са срэбнай спражкай.
У першага малога мундзіра, як і ў другога: вышыўка на каўнеры й лапках рукавоў альбо толькі на каўнеры, такая самая, як у вялікага мундзіра.

АРТЫКУЛ 3.
Зброя.
Да курткі апраўлены ў жалеза палаш, просты, похвы чорныя, таксама апраўленыя ў жалеза. Срэбны пендзент, аформлены кармазіновым і гранатовым ядвабам, шырынёй у тры цалі, на чырвоным саф’яне са срэбнай пражкай, даўжынёй у чатыры з паловай цалі, шырынёй у тры, са срэбным Арлом польскім. Да другога малога мундзіра срэбная шпага француская, похва чорная, пендзент да яе зь гранатовага аксаміту шырынёй у паўтары цалі, са срэбнымі вышыванымі краямі з абодвух бакоў; пісталеты апраўленыя ў срэбра.

АРТЫКУЛ 4.
Конны экіпаж.
Сядло з малой куляй сьпераду. Чапрак з чорнай аўчыны на гранатовым сукне, вакол вышыўка, як на мундзіры на кармазіновым сукне, шырынёй у дзьве цалі; паміж аўчынай і вышыўкай пас зь белага сукна шырынёй у паўтары цалі, вакол вышыўкі выступае гранатовае сукно на пяць цаляў, на якім срэбны галун шырынёй у паўтары цалі й срэбная фрэнзьля шырынёй у паўтары цалі, і адно й другое вакол чапрака. На чатырох рагах чапрака срэбны буліонавы кутас; срэбныя арлы на абодвух тыльных кутах.
Збруя срэбная польская, што складаецца з надгалоўка, падгрудніка й падхвосьця.

Параграф 2.
Правілы ўбору для ад’ютантаў.
АРТЫКУЛ 1.
Убор.
Камандуючыя ад’ютанты.
Парадны мундзір – гранатовы суконны фрак, падшыты такім жа сукном, каўнер з кармазіновага сукна; мундзір зашпільваецца на грудзях, падрэзаны да сьцёгнаў без папярочных кішэняў. Камізэлька белая; нагавіцы суконныя кармазіновыя. Каўнер і лапкі аздобленыя тонкай срэбнай вышыўкай у выглядзе дубовай галінкі, пры вышыўцы, званай пятліца (boutonniere) (Мал.: 4.); такой вышыўкі павінна быць дзьве на каўнеры й адна на кожнай лапцы рукава, на рогах крысоў срэбныя арлы (Мал.: 5.) альбо штабныя знакі; гузікі мэталічныя белыя з рэльефнай выявай Арла польскага. Хустка на шыі белая ў час міру, чорная ў час вайны. Наплечнікі (эпалеты), аксэльбанты срэбныя з буліонамі, такія самыя фельцэх і кардонкі. Капялюш трохкутны, абшыты чорнай камэлёравай тасьмой безь пяра; краёвая цэшка прымацаваная срэбным галуном, зашпіленым на гузік. Боты да параднага мундзіра звычайныя ўгорскія, шпоры срэбныя, спражкі да чаравікаў такія самыя.
Малы мундзір – гранатовы фрак са штрыфлямі, якія зашпільваюцца адна на адну, каўнер з кармазіновага сукна з вышыўкай, падобнай да той, што на парадным мундзіры, лапкі ў рукавоў бяз вышыўкі, нагавіцы гранатовыя суконныя, гузікі ў мундзіра круглыя срэбныя.
Шынэль з такога ж сукна, як фрак, зашпільваецца на два бакі, на сем вялікіх мундзірных гузікаў з кожнага боку. Бурнос суконны гранатовы акруглы. Летам можна насіць камізэльку й несуконныя нагавіцы, але нанкавыя альбо белыя.
Штабныя ад’ютанты.
Мундзір парадны такі самы, і такая самая форма, як у камандуючых ад’ютантаў, але ж пры каўнеры павінна быць па адной срэбнай вышыўцы (boutonniere), падобнай да той, што ў камандуючых ад’ютантаў, з абодвух краёў каўнера. А штодзённы мундзір цалкам гранатовы бяз вышыўкі; наплечнікі, фельцэх і кардонкі срэбныя, адпаведна з рангам, як пералічана будзе для пяхоты ў параграфе ІІІ, артыкул 2. Аксэльбанты срэбныя.
Палявыя ад’ютанты.
Парадны мундзір складаецца зь шасэрскай гранатовай курткі, каўнер блакітны бязь ніякага канта, сьпераду зашпільваецца на гапкі, наўкола курткі кармазіновы кант; сьпераду куртка зашпільваецца на дзевяць белых кулістых гузікаў, два на таліі; на рагах крысоў штабныя знакі; лапкі ў рукавоў гранатовыя, уверсе сьпічаста падрэзаныя, з кармазіновым кантам, зашпіленыя на два малыя гузікі.
Камізэлька не павінна быць бачная з-пад курткі. Рэйтузы гранатовыя з двума кармазіновымі цалёвымі лямпасамі з кожнага боку. Боты пад рэйтузы. Шпоры шрубаваныя.


Жыве Беларусь ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Новых адказаў няма


Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 2
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не