Склад літвінскага войска (па Кудрашову)
1. Па загаду Напалеона ад 1 ліпеня 1812 з месцічаў створана краёвая абарона Вільні, Гародні, Менска.
2. Па загаду Напалеона ад 5 ліпеня 1812 года створан 3-ці гвардзейскі легкаконны полк (5 швадронаў па 2 роты кожны). Полк складаўся з шляхцічаў і студэнтаў.
3. Па пастанове Часовага ураду ВКЛ ад 25 ліпеня 1812 года створаны:
- 6 пяхотных (па 3 батальена з 4 рот) палка (нумары 18, 19, 20, 21, 22, 23). Палкі набіраліся з халопаў.
- 4 кавалерыйскіх (па 4 швадрона з 2 рот) палка (нумары 17, 18, 19, 20)
4. Па закліку Часовага ураду ВКЛ ад 2 жніўня 1812 года створаны татарскі нацыянальны швадрон.
5. Па пастанове Часовага ураду ВКЛ ад 12 жніўня 1812 года створаны 2 егерскіх палка па 3 батальена. Палкі камплектаваліся палясоўшчыкамі.
6. Па загаду Напалеона ад 24 жніўня 1812 года 500 ліцьвінскіх рэкрутаў увайшлі ў 129-ты лінейны і 500 рэкрутаў у 2-гі іллірыйскі палкі.
7. 22 верасня створаны 21-шы конна-егерскі полк на чале з Ігнаццям Манюшка.
8. Створана конна-гарматная рота Рудольфа Тызенгаўза.
9. Створана ганаровая гвардыя імператара з 20 шляхцічаў пад началам Гаврылы Агіньскага.
10. Створана жандармерыя ў Вільне, Менску, Гародне, Беластоку. Жандармерыя камплектавалася шляхцічамі.
Вайсковыя ступені ў пяхотным палку войска ВКЛ на 1812 год.
Склад роты фузялёраў войска ВКЛ на 1812 год.
Дружына фузялёраў у баявым шыхту.
Другі звяз фузялёраў у баявым шыхту.
Першы звяз фузялёраў у баявым шыхту.