On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 18.03.12 14:08. Загаловак: Палкі лёгкай пяхоты (пешых стральцоў) Літоўскага корпуса


Палкавая гісторыя

Па пастанове Часовага урада ВКЛ ад 12 жніўня 1812 года пачалі ствараца 6 стралецкіх батальёнаў. У лістападзе першыя тры батальёны ўлады аб’ядналі ў першы полк пешых стральцоў. Тры апошнія батальёны павінны былі ўтварыць другі полк, але ён так і не быў сфармаваны, бо быў укамплектаваны толькі першы батальён гэтага палка, астатнія 2 не створаны.
Першы полк узначаліў палкоўнік Юзаф Касакоўскі (Joseph Kossakowski)–чалец Вайсковага Камітэту. Першы батальён быў ім сфармаваны ў Нясвіжу. Другі батальён палка ўзначаліў маёр Ігнаці Ракіцкі (Ignacy Rokicki)–батальён фармаваўся ў Менску. Трэці батальён маёра Казіміра Платара (Kazimierz Plater) фармаваўся ў Шчаўлях. Чацьвёрты батальён Анджэя Курчэўскага (Andrzej Kurczewski), былога паручніка 7 палка пяхоты КВ, фармаваўся ў Гродна.
У батальёны пешых стральцоў рэкрутаваліся палясоўшыкі.
У лістападзе 1812 года першы полк стральйоў пешых прымаў удзел у абароне Барысава, Стахаўскай бітве, бараніў Вільна, потым адышоў у Варшаву, дзе быў далучаны да гарнізона Модліна. Батальён Платара пасля абароны Вільна адышоў у Каралевец, дзе быў расфармаваны і далучаны да французкай пяхоты.

Строй

Па пастанове Часовага урада ВКЛ ад 18 верасня 1812 года строй стральцоў павінен быў быць наступным: сярмяжная куртка з каўнерам і закаўрашамі зялёнымі, кажух кароткі да кален, нагавіцы доўгія самаробныя, рагатыўка, боты, дзве кашулі і торба паляўнічая. Зброя: стрэльба паляўнічая, сякера. Колер курткі не вядомы. Магла быць гранатовай, як у лінейных палках пяхоты КВ, альбо зялёнай, як у палках конных стральцоў. Але хутчэй заўсё куртка шылася з белага альбо шэрага самаробнага мясцовага сукна, якое атрымаў полк.



Мал.1.–Кантаніст для батальёнаў стральцоў у 1812 годзе. Рэканструкцыя. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004 год.

Літаратура

1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
3. Bronisіaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Новых адказаў няма


Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 2
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не