On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 06.10.09 08:55. Загаловак: Служба парадка (Ordnungdienst, OD)


Служба парадка (ОD, Ordnungdienst) стваралася на акупаваных Нямеччынай заходніх тэрыторыях СССР, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам Вермахта (тылавыя раёны групы армій Цэнтр). Стварэнне службы парадка на Беларусі пачалося ў 1941 годзе з ініцыатывы мясцовых нацыянальных актываў, як беларускага так і расейскага з польскім.
У сваіх успамінах Зміцер Касмовіч [9], які прымаў акціўны ўдзел у стварэнні службы парадка на Смаленшчыне і Браншчыне, узгадвае, што на курсах па падрыхтоўцы падафіцэраў і афіцэраў службы парадка выкладчыкамі працавалі былыя ваеннапалонныя чырвонаармейскія камандзіры. Кашуля і нагавіцы былі ў іх чырвонаармейскія, а курткі бяльгійскія. Акрамя бяльгійскіх куртак паліцыянты службы парадка карысталіся курткамі войскаў прыбалтыйскіх дзяржаў да іх акупацыі СССР, курткамі ўласнай канструкцыі і пашыва [17].


Мал. 2. Узор знакаў адрознення ўсходніх дабраахводцаў з інструкцыі OKW № II/8000/42 ад 20 жніўня 1942 г.

Да жніўня 1942 года Служба парадка да жніўня 1942 года карысталася зялёнымі пятліцамі з зялёным кантам. На рукаво і фуражырку прышываўся зялёны трохкутнік. Афіцэры службы парадка насілі афіцэрскія наплечнікі Вермахта.
Загадам OKW № II/8000/42 ад 20 жніўня 1942 г. ва ўсходніх батальёнах уводзіліся адзіныя знакі рознасці [17]. Служба парадка атрымала цёмна-зялёныя пятліцы без канта і наплечнікі з цёмна-зялёным кантам. Афіцэры атрымалі нямецкія наплечнікі зондарфюрараў мадэлі 1940 года. Ступені не былі персанальныя, а былі службовыя.

Ступені ў паліцыйных батальёнах службы парадка (Мал. 2):
• Стралец
• Заступнік камандзіра дружыны
• Камандзір дружыны
• Заступнік камандзіра звяза
• Камандзір звяза
• Заступнік камандзіра роты
• Камандзір роты
• Камандзір батальёна

У рэгіёнах, якія адышлі пад кірўніцтва СС, былыя паліцыянты Вермахта патрапілі ў дапаможную паліцыю парадка і СД. Шмат якія з іх захавалі свае старыя пятліцы.



Мал. 3. Афіцэр смаленскай службы парадка. Кадр з кінахронікі [21]. Кіцель ў афіцэра без горных кішэняў, рукавы з закаўрашамі. Наплечнікі Вермахта.



Мал. 4. Афіцэр смаленскай службы парадка. Кадр з кінахронікі [21].

На Мал. 4 камандзір роты смаленскай службы парадка з знакамі рознасці мадэлі 1942 года. Фуражырка афіцэрская Вермахта з срэбраным кантам. Горныя кішэні ўнутраныя, унізе кішэняў няма. Кіцель вельмі падобны на дацкі, да якога прышылі новы каўнер.



Мал. 5. Падафіцэр смаленскай службы парадка. Кадр з кінахронікі [21].

На Мал. 5 намеснік камандзіра звяза смаленскай службы парадка. Фуражырка Вермахта. Знакі рознасці мадэлі 1942 года: пятліцы зялёныя, наплечнікі з зялёным кантам з трыма паскамі з галуна. Куртка бяльгійская. Дзяга чырвонаармейская камандзірская мадэлі 1932 года.


Мал. 6. Паліцыянты службы парадка. Кадр з кінахронікі [21].

На Мал. 6 справа намеснік камандзіра дружыны ў бяльгійскай куртцы. Пятліцы раннія зялёныя з белым кантам, наплечнікі з белым кантам. Фуражырка чырвонаармейская. Дзяга чырвонаармейская камандзірская мадэлі 1935 года, зорка з спражкі выдалена. Афіцэр у сярэдзіне ў кашулі вельмі падобнай на кашулю НКУС з нямецкімі гузікамі.


Мал. 7. Паліцыянт службы парадка.

На Мал.7 паліцыянт ў зімовым строі з карабінам Манліхера. Фуражырка чырвонаармейская з зялёным трохкутнікам. Шынэль бяльгійская.


Мал.8. Куртка бяльгійскага жаўнера.

На Мал.8 куртка бяльгійскага жаўнера. Па загаду кіраўніцтва Вермахта гузікі з нацыянальнымі эмблемамі на трафейных куртках выдаляліся, замяняліся іншымі.



Мал.9. Дацкі кіцель. Для ўсходніх дабраахводцаў гэтыя кіцеля дапрацоўвалі. Прышывалі новы каўнер, вонкавыя кішэні з плісіроўкай і фігурным клапанам унізе.

Крыніцы інфармацыі:

9. За вольную і сувэрэнную Беларусь / Дзьмітры Касмовіч.–Вільня: Gudas, 2006.
17. С. Дробязко, А. Каращук. Вторая мировая война 1939–1945. Русская освободительная армия.–М.: АСТ, 1999.
21. Цветы времён оккупации. Документальный фильм. Режиссёр Игорь Григорьев. Кинокомпания ООО “АМА”. Россия, 2001.

Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 7 [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 08.06.10 08:55. Загаловак: Служба парадка Служ..


КЛЯТВА

Как верный сын своей родины, добровольно вступая в ряды ОД, я торжественно клянусь, что я честно буду бороться против большевизма и буду полностью как член ОД исполнять свои обязанности для защиты построения своей родины.
В этой освободительной борьбе, которая ведётся под защитой и с помощью Германских вооружённых сил, свято обещаю я верность и беспрекословное послушание Адольфу Гитлеру, как Фюреру в общей борьбе против большевизма.
Я готов за эту присягу всегда жертвовать своей жизнью.

24.02.1944




Афіцэр смаленскай службы парадка Міхал Вітушка.



Мікола Альфёрчык. Старшыня смаленскай Службы парадка.



Паліцыянт у бяльгійскай куртцы.









Паліцыянт дапаможнай паліцыі тылавога раёна групы армій Цэнтр (смаленская Служба парадка). Апрануты ў летувіскі зімовы кіцель. Кант на наплечніках жоўты. Пятліцы цёмна-зялёныя заступніка камандзіра звяза мадэлі жніўня 1942 года. Фуражырка бальшавіцкая з зялёным трохкутнікам.



Паліцыянт з манліхерам. Фуражырка бальшавіцкaя. Куртка вельмі падобная на латвійскую куртку мадэлі 1932 года.



Летняя куртка латвійскіх жаўнераў мадэлі 1932 года.



Камандзір дружыны службы парадка. 1942 год. Куртка бяльгійская з бяльгійскімі гузікамі. Наплечнікі паколу абцягнуты белай тканінай. Пятліцы ўзора 1941 года.


Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 23.07.10 09:44. Загаловак: http://www.ljplus.ru..




Служба парадка горада Магілёва. Заступнік камандзіра дружыны (капрал) з адной паскай на наплечніках апрануты ў куртку М42WH без пятліц, арла. Шаравары, фуражка бальшавіцкая.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 24.05.11 15:59. Загаловак: http://censor.net.ua..


http://censor.net.ua/ru/forum/view/459371/kak_russkiyi_narod_uchastvoval_v_holokoste_russkie_fashisty/sortby/username/order/desc/page/1

УПРАВЛЕНИЕ ПОЛИЦИИ (СЛУЖБЫ ПОРЯДКА) гор. БОРИСОВА

Руководящий состав:

ЭГОФ Давид Давидович, начальник управления#
КОВАЛЕВСКИЙ Петр Людвигович, помощник начальника управления+
БАХАНОВИЧ Тимофей Андреевич, помощник начальника управления+
ГРИНКЕВИЧ Михаил Ефимович, начальник Борисовского отделения
ШИФРИНКОВ Кузьма Ефимович, помощник начальника Борисовского отделения
БУДНИК Клим Савельевич, помощник начальника Борисовского отделения+
МИРОНЧИК Александр Варфоломеевич, начальник Ново-Борисовского отделения
ПЕТРОВСКИЙ Федор Григорьевич, помощник начальника Ново-Борисовского отделения
ДАНИЛОВ Михаил Данилович, помощник начальника Ново-Борисовского отделения
ЛЮТОРОВИЧ Степан Николаевич, зав. следственным отделом
ГАРНИЦКИЙ Виктор Петрович, следователь+
СТРИГУЦКИЙ Иосиф Антонович, следователь
НИКИТИН Ясон, начальник тюрьмы (умер в 1942)
МАЙТАК Иосиф, заведующий хозяйством#
Околоточные
По Борисову:
Будник Василий Савельевич
Игнатович Илларион Миронович
Кисляк Станислав Антонович
Симонович Мирон Исаакович
Станкевич Федор Артемьевич
По Ново-Борисову:
Драница Василий Дмитриевич
Маляревич Афанасий Нестерович
Марашук Василий Степанович
Орлов Архип Дмитриевич
Соколовский Матвей Васильевич
Рядовые
Авсеевич Андрей Иванович
Аленин Павел Акимович+
Анискевич Павел Антонович#
Артемов Петр Павлович
Артюшевский Николай Дмитриевич#
Бабицкий Бронислав Петрович
Бабицкий Феликс Михайлович#
Банасевич Осип Михайлович
Белянович Александр Васильевич
Бирючев Георгий Николаевич
Борисенко Тимофей Григорьевич
Бурый Степан Алексеевич#
Быковский Петр Антонович
Васильев Геннадий Григорьевич
Вержбицкий Казимир Казимирович
Вериго Валентин Иванович
Вржос Александр
Гачин Игнатий Сергеевич
Глазов Леонид Иванович
Гончаренко Степан Иванович
Горбунов Владимир Иванович
Гришкевич Павел Иванович
Добровольский Михаил Алексеевич
Желюк Игнатий
Зеленевский Иван Иванович
Истоминок Владимир Захарович
Казакевич Иосиф Владимирович+
Карасев Владимир Степанович
Качинский Дмитрий Иосифович
Кишкурно Иван
Ковалевский Аверьян Федорович
Кондратов Никита Климентьевич
Кононов Григорий Нестерович
Красовский Игнатий Карпович
Крачковский Сергей Андреевич#
Кригин Филипп Борисович
Крючков Дмитрий Кузьмич
Курильчик Николай Алексеевич
Лобановский Николай Егорович#
Логвин Петр Васильевич#
Лосев Павел Терентьевич#
Марцинкевич Владимир Людвигович#
Мирук Василий Евдокимович
Михавиков Михаил Григорьевич
Мордович Михаил Александрович
Морозевич Михаил Васильевич
Москаленко Иван Степанович
Опарин Игнатий Васильевич
Петровский Иван Федорович#
Пипин Константин Михайлович#
Подиянов Василий Архипович
Ржеутский Леонид Степанович
Роленок Михаил Семенович#
Рубин Степан Тимофеевич
Селицкий Степан Филиппович
Семенков Андрей Л.
Семенов Александр Петрович
Семенов Павел Семенович
Сергун Федор Денисович
Сетько Василий
Сидоренко Иван Ильич
Симонович Петр Александрович
Сороко Андрей Константинович
Сорочинский Виктор Петрович
Сотеглазов Федор Тимофеевич
Степанов Александр Васильевич
Устинов Михаил Артемович
Целевич Игнатий
Чернявский Андрей Ильич
Шаблинский Иосиф#
Шаховец Василий Захарович
Шилович Василий Филиппович
Яшуков Иван Романович#
__________________________________
+ Приговорен к расстрелу
# Приговорен к лишению свободы
Судьбы остальных не выяснялись



Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 25.05.11 10:40. Загаловак: http://s61.radikal.r..




1943 год. Афіцэр смаленскай службы парадка Міхал Вітушка ў зімовым строі. На шапцы трохкутнік з белым кантам.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 06.06.11 10:09. Загаловак: http://s013.radikal...




Знакі рознасці падафіцэраў Службы парадка на 1942 год. Графічная рэканструкцыя.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 21.08.12 06:24. Загаловак: http://s60.radikal.r..




Паліцыянт Ordnungdienst.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 21.02.14 14:39. Загаловак: ГВГР Ordnungdienst ..


ГВГР Ordnungdienst

https://vk.com/club41551806

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 2
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не