On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 12.06.08 15:55. Загаловак: Беларуская Краевая Абарона (БКА)


Беларуская Краёвая Абарона–беларускае нацыянальнае войска, створанае БЦР з дазвола акупацыйных нямецкіх уладаў для барацьбы з бальшавікамі ў тыле і на фронце. Загад аб стварэнні быў падпісаны Готбергам 23-га лютага 1944 года. 10 сакавіка пачалася прымусовая мабілізацыя. Было створана к траўню 1944 года 39 стралецкіх і 6 сапёрных батальёнаў.
Жаўнеры і афіцэры БКА стралецкіх батальёнаў атрымалі чорны строй усходніх дабраахводцаў (Мал. 48), жаўнеры сапёрных батальёнаў, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам Вермахта, атрымалі Вермахтовыя кіцелі (Мал. 51). Асобныя афіцэры БКА насілі курткі, падобныя сваім кроям на карычневыя курткі арганізацыі Тода (ОТ) ці шэрыя кіцелі Вермахта (Мал. 50).
5 сакавіка 1944 года была прынята пастанова аб ўвядзенні афіцэрскіх ступеняў, а 12 красавіка пастанова аб ступенях падафіцэрскіх. Па інструкцыі ад 18 красавіка 1944 года шарагоўцы павінны былі насіць шэрыя наплечнікі, афіцэры на фуражцы срэбраны матузок, старшыя афіцэры на пятліцах срэбраныя палоскі. На фуражырцы ці кепі цэшка з Пагоняй. Пятліцы чырвоныя з срэбным падвойным крыжам і кантам для афіцэраў (Мал. 52), з белым крыжам і без канта для падафіцэраў і жаўнераў. На левае рукаво павінен быў прышывацца знак БКА [20]. Шарга на наплечніках вызначалася чырвонымі паскамі. У другой палове красавіка паскі замянілі на валожкі.

Вайсковыя ступені ў БКА [10]:
1. Стралец (Grenadier)
2. Старшы стралец (Gefreiter)
3. Дружынны (Unteroffizier)
4. Зьвязны (Unterfeldwebel)
5. Старшыня (Feldwebel)
6. Сьцяжны (Fahnenjunker)
7. Лейтэнант (Leutnant)
8. Старшы лейтэнант (Oberleutnant)
9. Капiтан (Hauptmann)
10. Маёр (Major)
11. Падпалкоўнiк (Oberstleutnant)
12. Палкоўнiк (Oberst)



Мал. 47. Наплечнікі БКА. Па інструкцыі ад другой паловы красавіка [16].

Рыштунак у жаўнераў БКА быў нямецкі ці трафейны. Дзягі з спаржкамі Вермахта ці трафейныя чырвонаармейскія. Зброя нямецкая, італьянская, РСЧА.



Мал. 48. Прэзідэнт БЦР Астроўскі аглядае шэраг жаўнераў БКА [1].



Мал. 49. Афіцэр БКА у мундзіры, падобным на карычневы мундзір ОТ.



Мал. 50. Афіцэр БКА у строі афіцэра Вермахта. Замест нямецкіх пятліц на яго каўнеры пятліцы БКА. Чэрвеньскі парад 1944 года, Мінск [1].





Мал. 51. Сапёры БКА на чэрвеньскім парадзе 1944 года ў Менску [5].



Мал. 52. Пятліца афіцэра БКА. З прыватнай калекцыі.

Крыніцы інфармацыі:

1. Arche №5, 2008.
5. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Дакументальны фільм. Рэжысёр Антон Цялежнікаў. Тэлеканал “Белсат”. Польша, 2009.
10. За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі. Выданьне БЦР. Лёндан. 1960. Англія.
16. С. Дробязко, А. Каращук. Вторая мировая война 1939–1945. Восточные добровольцы в Вермахте, полиции и СС.–М.: АСТ, 2000.
20. Франц Кушаль. Спробы стварэньня беларускага войска.—Мн.: Беларускі Гістарычны Агляд, 1999.


Жыве Беларусь ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 12 [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 13.07.09 08:27. Загаловак: Трошкі аб строі краё..


Беларуская Краёвая Абарона ў фотаздымках



Старшыня Менскай афіцэрскай школы БКА старшы лейтэнант Чабатарэвіч прымае прысягу ў беларускіх жаўнераў 26 сакавіка 1944 года на Пляцу Волі ў Менску.



Афіцэрская школа БКА.



На гэтым фотаздымку Чабатарэвіч у мундзіры, падобным на мундзір ОТ, з германскімі афіцэрскімі наплечнікамі капітана (дзве зоркі).



Чэрвеньскі парад у Менску 1944 года. Батальён БКА. Першыя 7 чалавек-афіцэры, узброеныя пісталетамі. У другім шэрагу падафіцэры з карабінамі. За імі, без наплечнікаў, ідуць шараговыя.



Анатоль Плескачэўскі ў мундзіры і кепі, падобныя на строй ОТ, з германскімі наплечнікамі старшога лейтэнанта (адна зорка).



Сакавіцкі парад у Менску. Віталь Мікула ў чорнай пілотцы, ботах, мадыфікаваным мундзіры АСС М-34 без пятліц.



Узнагароджванне беларускага камбатанта. Мяркую, краёўца. На карысць гэтага сведчыць яго цэшка з Пагоняй.
Фота пазычыў з артыкула http://ctv.by/proj/~group__m11=279~page__n1101=1~news__n1101=21347





Краёўцы прымаюць прысягу 26 сакавіка 1944 года на Плошчы Адольфа Гітлера (Пляц Волі).

Трошкі аб строі краёўцаў

http://bka-by.livejournal.com/29729.html#cutid1



Старонка з кнігі Франца Кушаля. Дзякуй спадару Ігару з Мінска за інфармацыю.



Афіцэрская школа БКА.



Наплечнікі стральца БКА. Рэканструкцыя ў адпаведнасці з праэктам ад 18 сакавіка 1944 года.
Графічная рэканструкцыя наплечнікаў БКА знаходзіцца тут http://bka-roa.chat.ru/bka_unifoms.htm
Але там памылка. Такой ступені "жаўнер" не было. Адсутнічае таксама на той старонцы ступень "сцяжны". Насупраць наплечніка сцяжнога напісана старшыня.



Старшы лейтынант БКА. Наплечнікі зроблены на нямецкі ўзор, розніца ў тым, што ў нашага афіцэра наплечнік не з падвойнага белага кардона, а суконны. Пятліцы, я маркую, зроблены з галуна.


ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 20.04.10 12:43. Загаловак: http://www.ljplus.ru..




Друкаваныя ці тканыя цэшкі з Пагоняй з Беларускага музэя ў Лёндане.

Viva empereur, Viva libérateur ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць



спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 08.05.10 17:08. Загаловак: Кабыльніцкі


Не цаўкам разумею гэты здымак зь пятліцамі, падпісаны: <<Невядомы беларус у строі афіцэра WH з беларускімі пятліцамі. Чэрвеньскі парад 1944 года, Мінск.>> Там на маленькім здымачку паказаныя нармалёвыя нямецкія пятліцы - а на здымку - здаецца пятліцы з крыжам Ярылы. Як разумець? Паказана нямецкія пятліцы, каб лепш была заўважна, шта на падставовым здымку іншыя?

Дзякуй: 1 
Вытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 11.05.10 10:00. Загаловак: Кабыльніцкі піша: П..


Кабыльніцкі піша:

 вытрымка:
Паказана нямецкія пятліцы, каб лепш была заўважна, шта на падставовым здымку іншыя?



Так, для параўнання. У яго германскія наплечнікі і нашыўка Вермахта на куртцы, але гэта не нямецкі афіцэр.

Viva empereur, Viva libérateur ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 31.05.10 15:31. Загаловак: http://jivebelarus.n..

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 08.06.10 13:05. Загаловак: http://kameraden.ru/..


http://kameraden.ru/club/index.php?page=group_photo_section&group_id=142&user_alias=group_142&section_id=1191

Фотаздымки магілы прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 28.09.11 19:53. Загаловак: ГВГР 15 П.Б. БКА ht..

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 12.09.12 06:17. Загаловак: ГВГР 15-ты пяхотны б..


ГВГР 15-ты пяхотны батальён БКА

http://vk.com/club41551665

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 14.03.14 14:14. Загаловак: Парад БКА у Менску 2..


Парад БКА у Менску 26 сакавіка 1944 года.

http://bka.ucoz.ru/publ/parad_bka_u_mensku_26_sakavika_1944_goda/1-1-0-34

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 14.03.14 14:18. Загаловак: Знакі рознасці белар..


Знакі рознасці беларускіх антысталінскіх аддзелаў у 1941-45 гг

http://bka.ucoz.ru/publ/znaki_roznasci_belaruskikh_antystalinskikh_addzelaw_u_1941_45_gg/1-1-0-35

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 14.03.14 14:20. Загаловак: Тыднёвік БЕЛАРУСКІ Р..


Тыднёвік БЕЛАРУСКІ РАБОТНІК, 19 сакавіка 1944 г. БЭРЛІН

Адозва Беларускае Центральнае Рады

http://bka-by.livejournal.com/60924.html

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 14.03.14 14:21. Загаловак: Тыднёвік БЕЛАРУСКІ ..


Тыднёвік БЕЛАРУСКІ РАБОТНІК, 19 сакавіка 1944 г., БЭРЛІН.

ЗАГАД
Прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады

http://bka-by.livejournal.com/60425.html

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 1
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не