Нямецкая Усходняя Афрыка (Deutsch-Ostafrika) была самай густанаселянай калоніяй Кайзера Вільгельма. Для кіравання калоніяй ўлады стварылі вайсковыя адзелы, якія складаліся з неграў-абарыгенаў. Як людзям другога гатунка, неграм забаранялася насіць агульнанямецкія знакі рознасці, упрыватнасці, спражкі з каронай. Для жаўнераў-неграў былі распрацаваныя гладкія спражкі без якой-небудзь сімволікі.
Пад час грамадзянскай вайны ў Іспаніі нямецкія танкісты, якія ваявалі ў Легіёне Кондар, атрымалі латунныя спражкі на ўзор афрыканскіх часоў Другога Рэйха. Толькі вонкавая паверхня іх была шчурбатая.
Трошкі пазней шчурбатыя спражкі, але стальныя, атрымалі і астатнія легіянеры Кондара.
Пад час 2СВ гітлераўцы ўжылі спражкі легіянераў для абмундзіравання аддзелаў анцісталіністаў. Так на кадрах старой кінахронікі можна ўбачыць беларускіх паліцыянтаў пры SD з такімі спражкамі. Толькі не вядома, што гэда за спражкі: афрыканскія, латунныя ці стальныя.
http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/790068/ http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/790067/ Мал.1. –Спражка танкістаў Легіёна Кондар. Латунь.
http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/790070/ http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/790069/ Мал.2. –Спражка легіянераў Легіёна Кондар. Сталь.
http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/839061/ Мал.3. –Нямецкія Легіянеры.
http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/838691/ http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/838692/ http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/838693/ Мал.4.–Беларускія легіянеры з паліцыйнага батальёна пры SD. На дзягах спражкі легіянераў.