On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум ваенна-гістарычнай рэканструкцыі *Літвінскае войска* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 08.02.10 15:12. Загаловак: 1-я Беларуская Грэнадзёрская Штурмовая Брыгада "Беларусь"


1-я Беларуская Грэнадзёрская Штурмовая Брыгада "Беларусь" была створана 11 студзеня 1945 года ў выніку аб'яднання рэшткаў 30-й расейскай дывізіі СС з 1-м кадравым батальёнам БКА (афіцэры, афіцэрская і падафіцэрская школы, стралецкі звяз). 9 сакавіка 1945 года брыгада перафармавана ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію войск СС (1-ю беларускую). У баях удзела не прымала [7].

Беларуская газета Раніца №16 ад 21.02.1945 пісала наступнае:

“АДЗНАКІ БЕЛАРУСКАЕ ШТУРМОВАЕ БРЫГАДЫ
Беларуская Штурмовая Быгада, як частка нацыянальнага Беларускага Вызвольнага Войска, атрымала гэткія нацыянальныя адзнакі:
1) на шапцы-беларускі гэрб "Пагоня",
2) на каўнеры-Ярылаў Двукрыж і
3) на рукаву правае рукі, паміж плячом і лакцём-шчыт зь беларускім нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам і надпісам-"Беларусь".
Беларускія нацыянальныя адзнакі зроблены на ўзор тых адзнакаў, якія носяць вайсковыя часткі іншых нацыянальных фармацыяў, як Латыскі і Эстонскі Легіёны ды РОА.
Адзеньне беларускіх вайскоўцаў і пагоны, зь меркаваньняў практычных і гаспадарскіх, прынятыя гэтакія-ж, як і ў нямецкаму войску.”

Узгаданая вышэй нашыўка на рукаво была уведзена загадам Рэйхсфюрэра СС ад 29 студзеня 1945 г. Каўняровая нашыўка ў выглядзе белага крыжа на чорным тле павінна была насіцца на правым баку каўняра, тым часам як на левым зазначаўся ранг. 3 сакавіка 1945 г. кіраўнік ГКВС выдаў загад № 43 пра абавязак ужывання ў брыгадзе (пазней дывізіі) згаданай каўняровай нашыўкі [7]. Невядома, ці ўжывалася тая адзнака на практыцы (Мал.66).
Вайсковыя ступені ў беларускай фармацыі былі нямецкіх СС. Да шаргі толькі дадавалі Вафэн, напрыклад, Вафэн-СС-ман [12].





Мал. 66. Пятліца і тарчык на рукаво беларускіх СС-манаў( з лютаўскай мапы легіёнаў Нямеччыны).



Мал. .Друкаваны тарчык на рукаво 1-й Беларускай Грэнадзёрскай Штурмовай Брыгады "Беларусь". З прыватнай калекцыі.

Крыніцы інфармацыі:

7. Грыбоўскі Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць // Беларускі Гістарычны Агляд, Том 14. Сшыткі 1-2 (26-27). Снежань, 2007.
12. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941–1945 / О. В. Романько.–М.: Вече, 2008.

Viva empereur, Viva libérateur ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 2 [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 08.02.10 15:21. Загаловак: Беларускі Нацыянальн..


Беларускі Нацыянальны Полк у Нямеччыне ў часе Другой Сусьветнай вайны
Увесну 1944 году немцы пад напорам савецкай арміі пакінулі тэрыторыю Беларусі. У гэтым часе пакідаюць сваю Бацькаўшчыну й тысячы жыхароў Беларусі, яны разам з адступаючай нямецкай арміяй накіроўваюцца на Захад. Шматлікія дарогі эвакуацыі былі ў беларусаў. Гэтая эвакуацыя праходзіла ў вялікім пасьпеху і неарганізаванасьці. Існуючыя на Беларусі падчас нямецкай акупацыі вайсковыя й маладзёжныя арганізацыі ўліліся ў агульную плынь уцекачоў. У сувязі з гэтым яны фактычна перасталі існаваць. I толькі невялікія групы моладзі з СБМ, якія змаглі ўтрымацца разам падчас эвакуацыі, былі разьмешчаныя немцамі па лягерох з мэтаю выкарыстаць іх пазьней для ваенных дзеянняў.
3 утварэньнем абароннай лініі на тэрыторыі самой Нямеччыны на ўсходзе і вядзеньнем упартых баёў з альянтамі (саюзьнікамі) на захадзе, немцы толькі мелі магчымасьць падлічыць усё тое, што яны нарабілі.
Калі ўжо пайшлі баі за тэрыторыю Нямеччыны, у Бэрліне вакол БЦР пачалі арганізоўвацца беларусы. Гэтая арганізаванасьць вылілася ў першую чаргу ў вайсковую арганізацыю Беларускага Нацыянальнага Палка, у скароце БНБ. Беларуская Цэнтральная Рада атрымлівае ад нямецкіх уладаў дазвол на арганізацыю БНП на тэрыторыі Нямеччыны. У Бэрліне у памешканьні Гаспадарчай школы, разьмяшчаецца і камандаваньне БНП і тут жа ў клясах школы маецца памешканьне для беларускіх вайскоўцаў.
3 боку нямецкіх мясцовых уладаў беларуская вайсковая арганізацыя атрымала памешканьне, а таксама харчаваньне ў выглядзе харчовых цывільных картак для кажнага, хто ўступіў у шэрагі БНП.
Гэтага было дастаткова для Штабу Беларускага войска пры БЦР, каб змабілізаваць неабходную колькасьць жаўнераў для БНП. Праз ворганы беларускага друку было абвешчана пра гэтую акцыю, і празь індывідуальныя вайсковыя пакліканьні пачалося зьбіраньне вайскоўцаў і моладзі, расьцярушаных па ўсёй Нямеччыне, у шэрагі БНП. Гэтым самым шмат хто быў уратаваны ад галоднай сьмерці й непамернай працы на акопах ува Ўсходняй Прусіі, у лягерох пры шматлікіх фабрыках прымусовае працы.
Позняй восеньню 1944 году БНП пераходзіць пад камандаваньне 30-й Беларускай Дывізіі—непасрэднае камандаваньне нямецкай вайсковай часткі Гонігсфэльда. З Бэрліну БНП накіроўваецца ў Баварыю й разьмяшчаецца ў ваколіцах гораду Вайдэну. Тут вайскоўцы БНП атрымалі поўнае забесьпячэньне й зброю. Распачаліся заняткі вайсковаю муштрой і тактыкай. У трох батальёнах БНП праходзілі заняткі паводле плянаў, складзеных нямецкім камандаваньнем.
У вёсцы Вайгэргамеры былі зарганізаваныя курсы для падахвіцэраў. Пры кажным батальёне меліся курсы для ахвіцэраў. Двух старшых ахвіцэраў накіравалі на курсы камандзераў батальёну ў Лахэн і двух ахвіцэраў—у Бэрлін на курсы камандзераў ротаў і зьвязаў.
У палку мелася тры батальёны. Кажны зь іх складаўся з 700 чалавек. У склад батальёну ўваходзілі чатыры роты стральцоў, рота цяжкіх кулямётаў і зьвяз сувязі. Апрача гэтага, пры кажнай роце быў зьвяз немцаў—гэта інструктары й адміністрацыйны пэрсанал. Усё войска была разьмешчана на тэрыторыі акругі Вайдліт.
25 Сакавіка 1945 году, у гадавіну абвешчаньня Незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, у Гіршаве адбыўся парад беларускага войска. Перад трыбунай, на якой былі Прэзыдэнт БЦР, сябры ўраду, прадстаўнікі беларускае культуры й мастацтва, прадстаўнікі нямецкага камандаваньня, прайшоў Беларускі Нацыяпальны Полк. Парад трываў каля дзьвюх гадзін. Толькі тут можна было заўважыць, што войска было шмат.
Канец вайны блізіўся вельмі хутка. За кароткі час свайго йснаваньня БНП ня мог быць вывучаным да поўнай боегатоўнасьці. Дзякуючы гэтаму немцы не змаглі выставіць беларускае войска да якой-небудзь ваеннай акцыі.
Хуткі наступ амэрыканцаў на тэрыторыю, дзе разьмешчаўся БНП, вымусіў немцаў перамясьціць непадрыхтаванае войска на іншую тэрыторыю. Так быў дадзены загад БНП накіравацца ў бок гораду Зальцбургу. Там была вялікая канцэнтрацыя нямецкіх войскаў. Аднак беларусы, сьведамыя сваёй ролі ў такой сытуацыі, не сьпяшаліся выканаць загад. Полк памалу рухаўся ў загаданым кірунку. Па дарозе, у горадзе Цьвізэлі, Беларускі Нацыянальны Полк быў узяты амерыканцамі ў палон.

Мюнхэн 4.9.1968г.
Ч-кі, Капітан БНП.

Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.


Viva empereur, Viva libérateur ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 31.05.10 07:54. Загаловак: АДОЗВА ПРЭЗЫДЭНТА БЦ..


АДОЗВА ПРЭЗЫДЭНТА БЦР Р. АСТРОЎСКАГА
Набліжаецца гістарычная для нас вырашальная хвіліна. Па ўсей беларускай зямлі шырыцца жорсткае змаганьне за вызваленьне свае Бацькаўшчыны. Нашыя гарады і вёскі, лясы і балоты з кажным днём усё болей і болей пакрываюцца арганізацыйнаю сеткаю Беларускага Вызвольнага Войска. Усюды кіпіць прыспешаная праца для падрыхтоўкі канчальнага удару па нашаму найбольшаму ворагу — бальшавізму.
На дапамогу нашым адважным змагарам на Бацькаўшчыне ўжо ад некалькіх месяцаў таму назад тут, у Нямеччыне, БЦР вядзе падрыхтоўку па арганізацыі беларускае збройнае сілы, якая сёньня атрымала ад Нямецкага Ўраду канчальнае вырашэньне ў форме Штурмовых Дывізіяў Беларускага Вызвольнага Войска.
Дзеля гэтага я заклінаю вас, беларусы — сяляне і работнікі, інтэлігенцыя і моладзь, ваеннапалонныя з польскае і савецкае арміяў — усіх боездольных мужчынаў і жанчынаў споўніць свой абавязак перад народам і Бацькаўшчынай, стаўшы ў шэрагі Беларускага Вызвольнага Войска.
Не забывайцеся, беларусы, што нашыя браты на Бацькаўшчыне сьцякаюць крывёю ў змаганьні з яшчэ моцным сяньня ворагам, чакаючы ад нас дапамогі.
Гэтую дапамогу мы павінны ім даць і мы яе дамо!
Не забывайцеся, што крывавы Сталін усьцяж гоніць усё новыя ды новыя бальшавіцкія горды праз Наш Край, нясучы яму поўнае зьнішчэньне ды голад.
Ці-ж мы ня чуем, як раздаецца стогн па ўсіх куткох нашае роднае Беларусі? Ці-ж мы не ўяўляем себе, як бальшавіцкія каты распраўляюцца з нашымі бацькамі і братамі? Ці-ж не даносіцца да нас плач нашых матак з эшалёнаў, што накіроўваюцца агентамі сталінскага НКВД у далёкую тайгу Сібіру ды стэпы Казахстану, адкуль амаль няма павароту? Ці-ж ня чуем мы плачу нашых малых дзетак, якія церпяць, будучы адарванымі ад сваіх бацькоў, холад ды голад і працягваюць свае кволыя ручкі да нас, просячы ратунку?
Каб палажыць канец гэтаму нячуванаму зьдзеку над беларускім народам, палепшьщь ягоную долю ды не дапусьціць да канчальнага разбурэньня Нашага Краю і вынішчэньня народу, нам неабходна мець сваю собскую беларускую збройную сілу.
Практычным правядзеньнем у жыцьцё арганізацыі Беларускага Вызвольнага Войска займаецца Галоўнае Кіраўніцтва Вайсковых Спраў БЦР.
Дык да зброі, браты-беларусы!
На дапамогу нашым нязломным змагаром з Беларускага Вызвольнага Войска на Бацькаўшчыне і на ратунак нашых сем'яў!
Бацькаўшчына кліча нас!
Да зброі, беларускія стральцы і камандзіры!
На вырашальны бой з ненавісным для нас бальшавізмам!
Супольна з усімі прыгнечанымі Сталінам народамі і ў саюзе ды пры дапамозе магутнае Нямецкае Арміі пад правадырствам Адольфа Гітлера мы пераможам нашага супольнага ворага!
Праф. Р. Астроўскі Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады

***

КАМУНІКАТ БЕЛАРУСКАЕ ЦЭНТРАЛЬНАЕ РАДЫ АБ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАЕ ШТУРМОВАЕ БРЫГАДЫ
Беларуская Центральная Рада гэтым падае да ведама беларускага грамадзтва і ўсіх беларускіх вайскоўцаў, незалежна ад тых вайсковых фармацыяў, у якіх яны служылі, ці служаць цяпер, што творыцца Беларуская Штурмовая Брыгада, як аснова далейшых беларускіх вайсковых фармаваньняў.
Беларуская Штурмовая Брыгада творыцца на аснове прынцыпу дабраахвотнасьці.
Падаючы аб гэтым да ведама, БЦР заклікае ўсіх беларускіх вайскоўцаў і ўсіх здольных да вайсковае службы беларусаў уступіць у Беларускую Штурмовую Брыгаду дабраахвотнікамі.
Заявы аб жаданьні ўступіць у Брыгаду трэба накіроўваць у Галоўнае Кіраўніцтва Вайсковых Спраў БЦР на адрас:
Berlin № 55, Gumbinner Strasse 28. Weissruthenischer Zentralrat — Haupt-militдrverwaltung. Бэрлін, 25 студзеня 1945 году.
Беларуская Центральная Рада

***

КІРАЎНІКУ ВАЙСКОВЫХ СПРАЎ
ЗАГАД ПРЭЗЫДЭНТА БЕЛАРУСКАЙ ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАДЫ

У сувязі з арганізацыяй штурмовых дывізіяў Беларускага Вызвольнага Войска, загадваю Кіраўніку Вайсковых Справаў БЦР ген.-маёру К. Езавітаву апрацаваць парадак рэгістрацыі дабраахвотнікаў ды спосаб іх пакліканьня ў войска.
Пры гэтым зазначаю, што ў штурмовыя дывізіі могуць быць прынятыя стральцы ў веку да 40 гадоў, а падафіцэры і афіцэры ў веку да 45 гадоў. Бэрлін, 28 студзеня 1945 г. Р. Астроўскі, Прэзыдэнт

***

Беларуская Центральная Рада
Галоўнае Кіраўніцтва
Вайсковых Спраў
ЗАГАД № 28.
Бэрлін, дня 25-га студзеня 1945 г.

1. Утварэньне Штурмовай Брыгады »Беларусь«.
На падставе загаду Райхсфюрэра СС утвараецца 1-я Беларуская Грэнадзёрская Штурмовая Брыгада »Беларусь«. (Паведамленьне Галоўнага Ўраду СС — D.I. 5h W 9 De/MH).
2. Афіцэры на папаўненьне Штурмовай Брыгады »Беларусь«.
На папаўненьне 1-й Беларускай Грэнадзёрскай Штурмовай Брыгады »Беларусь« адкамандзіроўваюцца з 1-га Кадравага Батальёну БКА ў Бэрліне наступныя афіцэры (паводле далучанага сьпіска, а усяго 19 афіцэраў)*.
*) Сьпісак не публікуецца з прычыны, паданай на бал. 110.
3. Папаўненьне Штурмовай Брыгады »Беларусь«.
На папаўненьне 1-й Грэнадзёрскай Брыгады »Беларусь« адкаман-дзіроўваецца:
1) Афіцэрская Школа 1-га Кадравага Б-ну БКА ў Бэрліне:
а) Старшага курсу … 52 курсанты
б) Малодшага курсу … 25 "
Разам … 77 курсантаў.
2) Падафіцэрская Школа 1-га Кадравага Б-ну БКА ў Бэрліне:
а) Старшага курсу ... 58 курсантаў
б) Малодшага курсу … 43 "
Разам … 101 курсант.
3) Стралецкі зьвяз: 2 падафіцэры, 20 стральцоў. Усяго адкамандзіроўваецца 19 афіцэраў і 200 жаўнераў.
4. Вызначэньне Камандзіра Маршавага Б-ну ў вымарш.
§ 1. На Камандзіра Афіцэрскай Школы, маёра Рагулю Барыса, ускладаецца камандаваньне зборным маршавым батальёнам, які выбывае са кладу 1-га Кадравага Батальёну БКА на папаўненьне 1-й Грэнадзёрскай Штурмовай Брыгады »Беларусь«.
§ 2.
Вымарш з казармаў зборнага маршавага батальёну вызначаецца на гадзіну 7.00 раніцы, дня 28-га студзеня 1945 году.
5. Утварэньне Санітарнага Аддзелу.
У ГалоЎным Кіраўніцтве Вайсковых Спраў БЦР утвараецца Санітарны Аддзел ад 25-га студзеня 1945 г.
6. Вызначэньне Н-ка Сан. Аддзелу ГКВС.
Капітан д-р Мінькевіч Мікалай вызначаецца Начальнікам Санітарнага Аддзелу Галоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Спраў БЦР ад 25-га студзеня 1945 году.
7. Правядзеньне дэзынсэкцыі.
У сувязі з выездам Афіцэрскай і Падафіцэрскай Школаў і часткі афіцэраў і жаўнераў 1-га Кадравага Б-ну з Бэрліну, — батальённы лекар павінен правесьці ў днях 26-га і 27-га студзеня г. г. дэзынсэкцыю ўсіх вайскоўцаў Б-ну.
Пасьведчаньні (ў нямецкай мове) аб праведзенай дэзынсэкцыі павінны быць выдадзены кожнаму вайскоўцу асобна.
8. Лекарская Камісія.
§ 1.
Дня 27-га студзеня г. г. будзе праведзены мэдыцынскі перагляд усіх вайскоўцаў 1-га Кадравага Батальёну БКА ў Бэрліне. Пачатак працы Камісіі — a гадзіне 9-й і адбудзецца яна ў памешканьні 1-га Кадравага Батальёну.
§ 2.
Батальённы лекар дня 26-га студзеня г. г. правядзе ўсе падрыхтоўчыя працы, зьвязаныя з правядзеньнем Камісіі і падрыхтуе ўсе патрэбныя для Лекарскай Камісіі інструмэнты.
Акты мэдыцынскага перагляду павінны быць прыгатаваны паасобна для кожнага вайскоўца, які будзе праходзіць праз Камісію.
(Гэнэрал-маёр К. Езавітаў) Кіраўнік Вайсковых Спраў Беларускай Цэнтральнай Рады Атрымоўваюць: *)
*) Як у загадзе № 11, бал. 147.

***

ЗАГАД КІРАЎНІКА ВАЙСКОВЫХ СПРАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАДЫ
Браты Беларусы!
На моцы дамоўленасьці Беларускае Цэнтральнае Рады з нямецкімі ўладамі, распачатыя новыя беларускія вайсковыя фармаваньні. Фармаваньні гэтыя праводзяцца паступова. Ужо фармуюцца асобныя беларускія штурмовыя брыгады, з якіх паўстане Беларускі Легіён.
Кажны беларус, які здольны насіць зброю, a ў першую чаргу моладзь і мужчыны да 40 год, павінен лічыць сваім абавязкам уступіць у рады беларускага войска.
Беларускія вайскоўцы пройдуць добрае вайсковае вышкаленьне, атрымаюць добрую зброю ўсіх радоў і будуць змагацца пад камандваньнем сваіх беларускіх камандзіраў за найхутчэйшае вызваленьне Беларусі ад бальшавіцкае навалы.
Наступіў той вырашальны мамэнт, калі кожны з нас павінен ня толькі на словах, але і ўсімі сваімі паводзінамі давесьці, што ён зьяўляецца запраўдным сынам свае Бацькаўшчыны. Наступіў мамэнт давесьці, што запраўдны беларус здольны ня толькі дамагацца ад Беларусі і свайго народу ўсялякіх выгадаў, але і сам здольны аддаць сябе на служэньне Роднаму Краю і свайму Народу.
Заявы прыймаюцца ня толькі ў канцылярыі Галоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Справаў Беларускай Цэнтральнай Рады ў Бэрліне, куды іх можна накіроўваць поштай на адрыс: Berlin № 55, Gumbinner Strasse 28 (S'Bahn Weissensee), — Weissruthenischer Zentralrat, Hauptmilitдr' Verwaltung, але заявы аб уступленьні ў беларускае войска можна складаць і ўва ўсіх канцылярыях і аддзелах Беларускага Прадстаўніцтва ў Нямеччыне, а таксама і ў аддзелах Беларускага Камітэту Самапомачы ды ўсіх іншых беларускіх арганізацыях.
Каб яшчэ больш павялічыць магчымасьць уступленьня ў беларускае войска, Беларуская Цэнтральная Рада ўмовілася з нямецкімі ўладамі, што беларусы могуць падаваць заявы аб уступленьні ў Штурмовыя Брыгады Беларускага Вызвольнага Войска таксама і ў кажнай нямецкай паліцыйнай установе і ўва ўстановах СС.
Калі беларускія дабраахвотнікі будуць зьвяртацца ў нямецкія паліцыйныя ўстановы і ў СС, дык яны павінны узяць з сабою экзэмпляр газэты »Раніца« ізь зьмешчаным у ёй фармулярам заявы ў беларускай і нямецкай мовах, як гэта пададзена ў гэтым нумары ніжэй. Фармуляр гэты можа быць выразаны з газэты.
Пасьля падачы гэтага фармуляру, у якім трэба ўпісаць: імя, прозьвішча, год нараджэньня і адрыс, дабраахвотнік будзе агледжаны лекарам і накіраваны на месца фармаваньня.
Кажны жаўнер Беларускае Брыгады будзе атрымліваць вопратку, абутак, харчаваньне і грашовае ўтрыманьне на тых самых асновах і правох, як нямецкія жаўнеры.
Сем'і беларускіх жаўнераў будуць атрымоўваць апеку і грашовую падтрымку на тых-жа асновах, як і сем'і нямецкіх вайскоўцаў.
Заклікаю ўсіх беларусаў выканаць свой абавязак перад Бацькаўшчынай і неадкладна ўступаць у Беларускае Вызвольнае Войска.
Жыве Беларусь!
Бэрлін, 28 студзеня 1945 г.
Гэнэрал-маёр К. Езавітаў
Кіраўнік Вайсковых Спраў Беларускай Цэнтральнай Рады

***

СПРАВАЗДАЧА аб працы Галоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Спраў Беларускай Цэнтральнай Рады за студзень месяц 1945 г.
У студзені м-цы 1945 г. галоўнай падзеяй у працы Вайсковага Кіраўніцтва БЦР было атрыманьне, нарэшце, згоды Райхсміністра Гіммлера на фармаваньне 1-й Беларускай Грэнадзёрскай Штурмовай Брыгады »Беларусь«. У зьвязку з атрыманьнем дазволу, справа пакліканьня дабраахвотнікаў у Беларускае Войска набыла, нарэшце, афіцыйны характар.
Аб ходзе пакліканьня і аб працы ў гэтым кірунку Аддзелу Папаўненьня (б. мабілізацыйны аддз.) далучаецца прымернік падрабязных табліцаў. 3 гэтых табліцаў відаць, што за 31/г месяцы ў Галоўнае Кіраўніцтва Вайсковых Спраў было пададзена 950 заяваў, пасьля якіх было паслана 570 пакліканьняў. Да сёньнешняга дня з пакліканых зьявілася ў 1-шы Кадравы Батальён БКА 369 чалавек.
Ад 24-га сьнежня 1944 г. і да 10-га студзеня 1945 г. у працы Га-лоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Спраў адчуваўся некаторы крызыс і затрымка ў зьвязку з тым, што Беларуская Цэнтральная Рада пачала траціць веру ў тое, што беларускія фармаваньні будуць дазволены. Вусным загадам Вашым, Сп. Прэзыдэнце, ад 24. 1. 1945 г., мне было забаронена пасылаць далейшыя пакліканьні, а 1-шы Кадравы Батальён Беларускай Цэнтральнай Рады меўся быць ліквідаваны.
Пасьля 10-га студзеня г. г., калі была атрымана вусная згода на стварэньне Беларускай Грэнадзёрскай Штурмовай Брыгады »Беларусь«, — рассылка прапановаў, апытальнікаў і пакліканьняў ізноў была, прычым вялікая колькасьць прапановаў і апытальнікаў афіцыяльна перададзена і беларускім арганізацыям для высылкі. Вы-нікі гэтых апошніх крокаў будуць адчувацца толькі ў лютым і са-кавіку г. г., калі прапановы і апытальнікі, a таксама Ваш заклік і афіцыйныя загады праз прэсу і абвесткі дойдуць на мейсцох у лягеры і на фабрыкі.
28-га студзеня 1945 г., у дзень падпісаньня Вамі, Сп. Прэзыдэнце, афіцыйнага загаду на маё імя аб арганізацыі пакліканьня ў Беларускае Войска, з гор. Бэрліну на месца пабыту і распалаясэньня 1-й Грэнадзёрскай Штурмовай Брыгады »Беларусь« выступіў 1-шы Маршавы Батальён у складзе:
1) Афіцэраў:
а) Афіцэрскай Школы — 4
б) Падафіцэрскай Школы — 4
в) Дадаткова — 11
Разам — 19 афіцэраў.
2) Афіцэрская Школа:
а) Старшага Курсу — 51 курсанты
б) Малодшага Курсу — 25
Разам — 77 курсантаў.
3) Падафіцэрская Школа:
а) Старшага Курсу — 58 курсантаў
б) Малодш. Курсу — 43 "
Разам — 101 курсант.
4) Стралецкі зьвяз: 2 падафіцэры,
20 стральцоў.
Усяго вымаршыравала 19 афіцэраў і 200 жаўнераў. Другі Маршавы Батальён цяпер падрыхтоўваецца і склад яго будзе паданы дадаткова.
Праца ўсіх аддзелаў Галоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Спраў у студзені месяцы была асабліва інтэнсыўнай, прычым зьвярталася ўвЕСга. ня толькі на набор людзей, але і на ўпарадкаваньне вестак аб іх, асабліва на справу складаньня паслужных сьпіскаў афіцэраў і падафіцэраў. З гэтай мэтай былі выдрукаваны паслужныя сьпісы для афіцэраў і падафіцэраў і сабраныя аб іх адпаведныя дадзеныя. Пэрсанальны Аддзел Г.К.В.Спраў падрыхтаваў пэрсанальных спраў падвышэньня ў афіцэрскія рангі і прызнаньня афіцэрскіх рангаў:
Перагледжана 107 пэрсанальных спраў із 150-ці, але ж праца была ненармалньая дзеля браку памешканьня і сталоў.
Лічба афіцэраў
Прыймовая Камісыя
27. 1. 1945 г. агледжана — 20 афіцэраў і 200 жаўнераў 31. 1. 1945 г. " — 28 " і 4
Усяго — 48 афіц. і 204 жаўн.
Друкаваныя прымернікі: 1) прапановы, 2) апытальнікаў, 3) пакліканьняў, 4) паслужных сьпіскаў афіцэраў і 5) паслужных сьпіскаў падафіцэраў далучаюцца. Бэрлін, дня 31-га студзеня 1945 г.
(Гэнэрал-маёр К. Езавітаў) Кіраўнік Вайсковых Спраў Беларускай Цэнтральнай Рады

***

Беларуская Цэнтральная Рада
Галоўнае Кіраўніцтва Вайсковых Спраў

БЭРЛІН, дня.....194... г.
№..........
Спадар ..........
У..........
Перасылаю Вам апытальнік, які Вы абавязкова павінны запоўніць і выслаць Галоўнаму Кіраўніцтву Вайсковых Спраў БЦР на адрас:
Berlin № 55, Gumbinner Str. 28
Weissruthenischer Zentralrat, Hauptmilitдrverwaltung
У гэткі спосаб Вы будзеце зарэгістраваны ў Беларускай Цэнтральнай Радзе, як беларускі вайсковец.
Калі-б Вы самаахвотна ўжо цяпер зажадалі-бы ўступіць у існуючыя беларускія вайсковыя часткі, дык, пасылаючы нам запоўнены апытальнік, Вы павінны прыслаць яшчэ на імя Кіраўніка Вайсковых Спраў Беларускай Цэнтральнай Рады асобную заяву аб прыняцьці Вас у Беларускае Войска добраахвотнікам.
Палкоўнік К. Езавітаў Кіраўнік Вайсковых Спраў Беларускай Цэнтральнай Рады
С/1534 RR 8976

***

ГАЛОЎНАЕ КІРАЎНІЦТВА ВАЙСКОВЫХ СПРАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАДЫ
паведамляе ўсіх бацькоў, родных і знаёмых курсантаў Беларускае Афіцэрскае Школы і Беларускае Падафіцэрскае Школы, што абедзьве школы пераведзены з Бэрліну ў раён кватэраваньня 1-е Беларускае Штурмовае Брыгады, дзе яны праводзяць цяпер практычную падрыхтоўку.
Пісьмы да курсантаў і афіцэраў абедзьвюх школаў у далейшым трэба накіроўваць на адрас:
Weissruthenische Ofоuierschule, Feldpost 41526

Літаратура
За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі. Выданьне БЦР. Лёндан. 1960. Англія.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 0
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не