Аўтар | Паведамленне |
|
| адміністратар
|
Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
|
|
Адпраўлена: 29.10.09 10:35. Загаловак: Выхаванцы SS ад СБМ (дапаможнікі люфтвафэ пры SS ад СБМ, дружыннікі)
У чэрвені 1944 года люфтвафэ пачало вярбоўку беларускай моладзі ў дапаможнікі люфтвафэ пры SS. Беларускія дапаможнікі люфтвафэ фармальна лічыліся сябрамі СБМ, але кіраўніцтву СБМ не падпарадкоўваліся. Пасля службы ў люфтвафэ юнакі атрымлівалі дазвол на службу ў шэрагах дапаможнай паліцыі парадка [12]. Юнакі атрымалі строй, які выкарыстоўвалі дапаможнікі люфтвафэ ад Гітлерюгенда (Мал. 32). Цэшкай і нашыўкай ГЮ беларускія дапаможнікі люфтвафэ не карысталіся. Насілася нарукаўка дапаможніка люфтваффэ пры SS ад СБМ (Мал. 33) над якой прышываўся трохкутнік з рунамі SS (Мал. 31). Наплечнікі былі нямецкіх дапаможнікаў люфтвафэ з чорным полям (з трохкутным верхам), валожкавым кантам. Мал. 30. Беларускія дружыннікі. Дзягі з спражкамі люфтвафэ [1]. Мал. 31. Беларускі дапаможнік люфтвафэ [19]. Мал. 32. На фотаздымках вышэй кепі і куртка выхаванцаў SS ад Гітлерюгента валожкавага колеру. Мал. 33. Нарукаўка беларускага дапаможніка люфтвафэ. З прыватнай калекцыі. Мал. 34. Цэшка беларускіх дапаможнікаў люфтвафэ. Крыніцы інфармацыі: 1. Arche №5, 2008. 12. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941–1945 / О. В. Романько.–М.: Вече, 2008. 19. Туронак. Людзі СБМ. Менск, Gudas, 2006.
|
|
|
Адказаў - 4
[толькi новыя]
|
|
|
| адміністратар
|
Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
|
|
Адпраўлена: 15.03.10 08:51. Загаловак: http://www.ljplus.ru..
Дапаможнікі люфтваффэ.
|
|
|
|
| адміністратар
|
Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
|
|
Адпраўлена: 14.04.10 09:05. Загаловак: Вышыня цэшкі дапамож..
Вышыня цэшкі дапаможніка люфтвафэ ад ГЮ прыкладна 25 мм. Мяркую, цэшка дапаможнікаў люфтвафэ ад СБМ мела такую самую вышыню.
|
|
|
|
| адміністратар
|
Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
|
|
Адпраўлена: 09.06.10 07:17. Загаловак: http://jivebelarus.n..
|
|
|
|
| адміністратар
|
Адкуль: Вялiкая Лiтва
|
|
Адпраўлена: 15.03.13 09:35. Загаловак: http://img-fotki.yan..
|
|
|
|