Батальёны дапаможнай паліцыі парадка (Schutzmannschaft-Bataillonen, Schuma) на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь падзяляліся на ахоўныя (Wacht-Bataillons), франтавыя (палявыя) (Feldz-Bataillons), чыгуначнай аховы (Bahnschutz), артылерыйскія, кавалерыйскія (Schuma-Reiter-Abteilung), запасныя батальёны (Ersatz-Bataillons), лясную ахову, жандармерыю, пажарную варту [7].
Ахоўныя адзелы дапаможнай паліцыі парадка (Wacht-Bataillons) выкарыстоўваліся на Беларусі для падтрымання парадка ў гарадах і вёсках, аховы розных стратэгічных аб’ектаў, канцлагераў, гета.
Пасля атрымання вайсковай падрыхтоўкі частка паліцыянтаў вярталася ў свае хаты і кватэры да сем'яў, дзе па месту жыхарства адбывалася іх паліцыйная служба.
Ахоўныя батальёны дапаможнай паліцыі парадка на тэрыторыі Беларусі мелі наступныя нумары [12]: 45, 46, 47, 49, 65, 66, 67.
Франтавыя адзелы дапаможнай паліцыі парадка–буйныя паліцыйныя адзелы, якія ствараліся выключна для барацьбы з партызанамі. Паліцыянты жылі ў кашарах.
Франтавыя батальёны дапаможнай паліцыі парадка на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь мелі наступныя нумары: 48, 60, 64. 68-мы нумар меў паліцыйны кавалерыйскі батальён Барыса Рагулі (Schuma-Reiter-Abteilung) [7].
У адпаведнасці з загадам рейхсфюрера СС і шефам нямецкай паліцыі № 24/II 41 (g) ад 31 ліпеня 1941 г, паліцыянтам дапаможных батальёнаў дазвалялася насіць форму таго войска ці паліцыі, у якім яны служылі да нямецкай акупацыі. З куртак павінны былі выдаляцца нацыянальныя знакі рознасці і гузікі з нацыянальнай сімволікай. Паліцыянты павінны былі насіць белую нарукаўку з надпісам Шуцман (Schutzman), асабістым нумарам і назвай места [18]. Шарга ў паліцыйных батальёнах вызначалася камбінацыяй пасак і шаўронаў, якія прышываліся на левае рукаво курткі [16]. Насіліся таксама наплечнікі нямецкай паліцыі парадка з карычневага кардона.
У 1943 годзе ахоўныя адзелы дапаможнай паліцыі парадка атрымалі шэрыя наплечнікі з зялёным кантам і свастыкай (срэбраным кантам і свастыкай для афіцэраў), зялёныя пятліцы (шарга вызначалася паскамі з галуна і зоркамі) замест шаўронаў і пасак на рукаво, якія выкарыстоўваліся раней (Мал. 10). Жандармерыя атрымала памяранчавыя пятліцы і шэрыя наплечнікі з памяранчавым кантам і крывакрыжам. Пажарная варта малінавыя пятліцы і наплечнікі з малінавым кантам і крывакрыжам. На фуражырку павінна была прышывацца тканая цэшка з зялёнай свастыкай на шэрым полі (з срэбранай свастыкай для афіцэраў) (Мал. 13). На левае рукаво курткі прышывалася падобная нашыўка, яле з дататковым надпісам па колу “Treu Tapfer Gehorsam” (Надзейны, Бадзёры, Паслухмяны) [16]. Дзяга насілася з спражкай нямецкай паліцыі парадка, таксама выкарыстоўваліся трафейныя дзягі: польскія, бальшавіцкія. Замест тканай цэшкі насілася таксама металічная цэшка нямецкай паліцыі парадка (Мал. 12).
Дапаможная паліцыя пры СД атрымала ў 1943 годзе наплечнікі з чорным полям, зялёным кантам, белай свастыкай (наплечнікі афіцэра мелі срэбраны кант і свастыку), чорныя пятліцы, нашыўку на рукаво з чорным полям і белай свастыкай (срэбранай для афіцэраў) з надпісам па колу “Treu Tapfer Gehorsam”, цэшкі з чорным полям і белай свастыкай (срэбранай для афіцэраў).
Мал. 10. Пятліцы паліцыянтаў дапаможнай паліцыі парадка [16].
Cтупені ў паліцыйных батальёнах на 1943 год:
1-Шуцман (Schutzman)
2-Капрал (Korporal)
3-Віцэфельдфэбаль (Vizefeldwebel)
4-Ротны фельдфэбаль (Kompaniefeldwebel)
5-Камандзір звяза (Zugfuhrer)
6-Старшы камандзір звяза (Oberzugfuhrer)
7-Камандзір роты (Kompaniefuhrer)
8-Камандзір батальёна (Bataillonsfuhrer)
Паліцыянты дапаможнай паліцыі парадка атрымлівалі чорныя курткі ўсходніх дабраахводцаў (Мал. 15). Гэтыя курткі шылі цэнтралізавана з нямецкіх куртак Агульных СС мадэлі 1932/34 года. Горныя кішэні з гэтых куртак выдалялі, каўнер, закаўрашы, клапаны ніжніх кішэняў абшывалі шэрым (блакітным, зялёным) сукном ці габардзінам (мадэфікавалі).
Акрамя чорнай фуражыркі Агульных СС паліцыянты дапаможнай паліцыі парадка з чорным строям насілі чорнае кепі дапаможнай паліцыі парадка з адным белым гузікам ці шэрае кепі нямецкай ахоўнай паліцыі (Мал. 14).
У зімовым строі выкарыстоўваліся мадыфікаваныя чорныя шынэлі Агульных СС мадэлі 1932 года. Насіліся таксама шынэлі Вермахта ці іншыя трафейныя. Рыштунак, зброя ўжываліся як нямецкія, так і трафейныя.
Буйныя адзелы дапаможнай паліцыі парадка (звычайна франтавыя батальёны) таксама насілі шэрыя курткі нямецкай ахоўнай паліцыі мадэлі 1936 і 1943 гадоў, шэрыя фуражыркі і кепі паліцыі без нямецкіх знакаў рознасці. Беларускім афіцэрам дазвалялася насіць нямецкія наплечнікі. У зімовым строі выкарыстоўваліся шэрыя шынэлі з карычневымі каўнерамі нямецкай ахоўнай паліцыі.
Мал. 11. Беларускі шуцман сярод натоўпа з знакамі рознасці мадэлі 1943 года. Кадр з кінахронікі [5].
Мал. 12. Шуцман сярод натоўпа. Кадр з кінахронікі [5].
Мал. 13. Беларускі паліцыянт у зімовым строі [1].
Мал. 14. Беларускія шуцманы. Фотаздымак з музэя ВАВ, Мінск.
На Мал. 14 паліцыянт у другім шэрагу ў шэрай кепцы нямецкай паліцыі. Шуцман у першым шэрагу з бальшавіцкай камандзірскай дзягай мадэлі 1935 года з спражкі якой выдалена зорка.
Мал. 15. Чорная куртка ўсходніх дабраахводцаў. З прыватнай калекцыі. Новы яе гаспадар паспеў выдаліць шэрыя закаўрашы. Каўнер і клапаны кішэняў абшыты шэрым габардзінам.
Мал. 16. Фуражырка ASS (Агульных СС) [11]. Выкарыстоўвалася беларускімі паліцыянтамі. Арол з фуражыркі выдалялі.
Мал. 17. Даваеннае кепі нямецкіх жандармаў (вясковая паліцыя) [11]. Кепі нямецкай ахоўнай паліцыі мела зялёны кант.
Мал. 18. 48-мы франтавы батальён дапаможнай паліцыі парадка з Слоніма [3].
Мал. 19. 68-мы палiцыйны кавалерыйскі эскадрон Барыса Рагулі з Навагародка [22].
На фотаздымках вышэй беларускія паліцыянты франтавых батальёнаў апранутыя ў шэра-зялёныя мундзіры нямецкай ахоўнай паліцыі (Мал. 20). На галовах паліцыйныя фуражыркі (Мал. 22). Частка паліцыянтаў карыстаецца чырвонаармейскімі каскамі. Шарагоўцы без наплечнікаў, нашывак і пятліц. Афіцэры з наплечнікамі нямецкай паліцыі.
Паліцыянты 68-га батальёна выкарыстоўвалі таксама пятліцы ў выглядзе б-ч-б сцяжкоў [22].
Мал. 21. Мундзір лёйтнанта нямецкай ахоўнай паліцыі мадэлі 1936 года [11].
Мал. 22. Фуражырка ахоўнай паліцыі [11].
Мал. 23. Наплечнік рэфірхаўптмана (Hauptmann) [11].
Крыніцы інфармацыі:
1. Arche №5, 2008.
3. Беларус на варце. 1944, №2.
5. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Дакументальны фільм. Рэжысёр Антон Цялежнікаў. Тэлеканал “Белсат”. Польша, 2009.
7. Грыбоўскі Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць // Беларускі Гістарычны Агляд, Том 14. Сшыткі 1-2 (26-27). Снежань, 2007.
11. Інтэрнэткрама www.germanmilitaria.com/
12. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941–1945 / О. В. Романько.–М.: Вече, 2008.
16. С. Дробязко, А. Каращук. Вторая мировая война 1939–1945. Восточные добровольцы в Вермахте, полиции и СС.–М.: АСТ, 2000.
18. Трагедия Литвы: 1941-1944 годы. Сборник архивных документов.–М.: Европа, 2006.
22. Юрэвіч Лявон. Жыцьце пад агнем: Партрэт бел.военачальніка i паліт.дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Менск : [ARCHE], 1999.