On-line: гасцёў 0. Усяго: 0 [падрабязней..]
12 чэрвеня 2008 г. пачаў працаваць гэты форум.Форум *Літвінская ўніфармалогія* прысвечаны вывучэнню беларускай вайсковай ўніфармалогіі на 18-20 ст.Форум не займаецца прапагандай гітлерызма і сталінізма.

АўтарПаведамленне
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 15.04.09 07:26. Загаловак: Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, WJW)


Аб стварэнні Саюза Беларускай Моладзі было абвешчана 22 чэрвеня 1943 года. Мэтай арганізацыі было патрыятычнае выхаванне беларускай моладзі.
Чальцы СБМ насілі зялёныя курткі ўласнай распрацоўкі [2], якія сваім кроям былі падобныя на нямецкія курткі WSS мадэлі 1943 года. Куртка зашпільвалася на 5 гузікаў. На спіне прышываліся дзве шлеўкі для ўтрымання дзягі. Кішэні куртак на гузікі не зашпільваліся (Мал. 44).
Вышэйшыя кіраўнікі СБМ карысталіся курткамі іншай канструкцыі. Курткі іх былі кароткія з адкрытым верхам, горныя кішэні з плісіроўкай і фігурнымі клапанамі. Ніжніх кішэняў на куртцы няма. Апраналі кіраўніркі таксама і агульнасбмаўскія курткі, часам, прышывлі гузікі да клапанаў кішэняў.
Таксама сябры СБМ насілі працоўныя шэра-блакітныя курткі люфтвафэ (Мал. 46) з арлом люфтвафэ альбо без яго (Мал. 45).
На галаву апраналі кепі ці фуражырку. Кіраўнікі насілі цэшку з Пагоняй [2]. Сябры СБМ у Альберціна атрымалі кепі пашытыя з сукна з малюнкам «елачка» , колер яго не вядомы.
Арганізацыйным рэгламентам СБМ прадугледжвалася нашэнне шарагоўцамі і кіраўнікамі наплечнікаў і нарукавак СБМ [19]. Шарга на наплечніках кіраўнікоў СБМ вызначалася шаўронамі і зорачкамі. Вышэйшыя кіраўнікі насілі наплечнікі з жоўтым кантам. Колер канта наплечнікаў у сярэдніх кіраўнікоў і малодшых быў зялёны, сіні ці чырвоны ў залежнасці ад ўзроста. Колер поля наплечнікаў-цёмна-карычневы [4].
Таксама кіраўнікі карысталіся пляцёнымі шнурамі, якія насілі на левым плячы. На левую горную кішэню кіраўнікі прышывалі знак СБМ.
Над нарукаўкай прышываўся трохкутнік з выявай жалудоў з лісцем.

Рэканструкцыя сістэмы службовых ступеняў у СБМ на чэрвень 1943 года:



У 1944 годзе яна змянілася. Выкліканы змены былі, на маю думку, у першую чаргу рэформамі ў самім Гітлерюгендзе.

Рэканструкцыя сістэмы службовых ступеняў у СБМ на сакавік 1944 года:









Мал. 35. Графічная рэканструкцыя наплечніка сябра СБМ.





Мал. 36. Графічная рэканструкцыя наплечніка перадавіка.





Мал. 37. Графічная рэканструкцыя наплечніка дружыновага







Мал. 38. Графічная рэканструкцыя наплечніка грамадовага.



Кіраўнік моладзі нясе ўзнагароды Вацлава Іваноўскага. На наплечніках адзін шаўрон, альбо тры зоркі зьвязовага (якасць фотаздымка дакладна не дазваляе вызначыць што ў яго на наплечніках).

Наплечнік яго мог выглядаць так



Па дадзеным выведкі сталіністаў адну паску (шаўрон) на наплечніках насіў падправаднік.



Кіраўнік СБМ з дзвума шаўронамі на наплечніках.

Наплечнікі яго маглі мець наступны выгляд



Згодна з дадзенымі бальшавіцкай выведкі, наплечнікі з дзвума паскамі (шаўронамі) насілі старэйшыя праваднікі.





Мал. 41. Графічная рэканструкцыя наплечніка шэфа-правадніка СБМ. На наплечніках зорка з мячом і рыдлёўкай.







Мал. 42. Графічная рэканструкцыя нарукаўкі СБМ. Выкарыстаны ч/б фотаздымкі сяброў СБМ, каляровы плакат, апісанне нарукаўкі з арганізацыйнага рэгуляміна СБМ.



Мал. 43. Трохкутнік на рукаво сябраў СБМ. Графічная рэканструкцыя.



Мал. 44.Чальцы СБМ у лагеры пад Слонімам.



Мал. 45. Чальцы СБМ у блакітных куртках люфтвафэ з знакамі рознасці СБМ [1].




Мал. 46. На фотаздымках шэра-блакітная куртка люфтвафэ [11]. Такімі курткамі карысталіся чальцы БСБ і СБМ. Арол люфтваффэ звычайна выдалялі.

Крыніцы інфармацыі:

1. Arche №5, 2008.
2. Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.
4. Беларускі Рэзыстанс.2004, №1.
11. Інтэрнэткрама www.germanmilitaria.com/
19. Туронак. Людзі СБМ. Менск, Gudas, 2006.



ВГК "Літвінскае войска" Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказаў - 15 [толькi новыя]


адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 12.08.09 09:45. Загаловак: Арганізацыйны рэгуля..


Дзесяць запаветаў юнака i юначкі

Часопіс Жыве Беларусь! (Менск). 1943. Ліпень. № 1

1. Любі свой народ і родны край над усё насьвеце i цэлае жыцьцё свае ахвяруй на службу для ягонага шчасьця i дабрабыту.
2. Вывучай слаўную мінуўшчыну свайго народу, пазнавай прыгаство i багацьце свае Бацькаўшчыны i памятай, што яе вызвалялі нямецкія героі на загад Правадыра Адольфа Гітлера.
3. Шануй сваю родную мову, родныя песьні i казкі i дбай аб разьвіцьці i пашырэньні беларускае культуры.
4. Дбай аб здароўі і чысьціні свайго цела і сьцеражыся п'янства, курэньня i разбэшчанасьці, бо Ты павінен захаваць Тваю ciлy для Твайго народу.
5. Шануй i любі працу, бо толькі праца людзкога духу і рук стварае ўсё вялікае, добрае i прыгожае.
6. Будзь мужным i гордым змагаром за свае ідэалы, ламай усе перашкоды i не аддавайся ў няволю слабасьці духу.
7. Трымай высака свой гонар i цурайся yсix, хто пэцкае сябе хлусьнёй, брыдкой лаянкай i не трымае слова.
8. Слухай заўсёды cвaix кіраўнікоў, шануй старэйшых i старанна выконвай нават найдрабнейшы абавязак, бо вялікія справы паўстаюць із драбніцаў.
9. Юнак! Памятай, што Ты будучы грамадзянін, вучыся сумленна жыць, шчыра працаваць і мужна змагацца.
Юначка! Памятай, што Ты будучая жонка i маці, вучыся быць вернай, гаспадарнай i працавітай.
10. Памятай, што шчасьце, гонар i слава Бацькаўшчыны вышэй i даражэй за дабрабыт i жыцьцё адзінкі, i хто пaмipae за Бацькаўшчыну, той вечна жывець у народзе!

Арганізацыйны рэгулямін Саюзу Беларускае Моладзі

Разьдзел 1. Адзінкі СБМ
1. Сябры СБМ атрымваюць наступныя назовы (паводля клясы веку):
ад 10 да 14 год: малодшыя юнакі, малодшыя юначкі;
ад 15 да 18 год: юнакі, юначкі;
ад 19 да 20 год: старшыя юнакі, старшыя юначкі.
2. Адзінкі СБМ ствараюцца з моладзі аднаго роду i клясы веку. Яны наступныя (пачынаючы зьнізу):
юнакі: дружына, грамада, зьвяз
юначкі: дружына, гурток, круг
3. Дружына складаецца з 12-20 сяброў. Дружыны атрымліваюць парадкавыя нумары унутры грамады (гуртка).
4. Ад 3 да 5 дружынаў складаюць грамаду (гурток). Грамады (гурткі) атрымваюць іменьні слаўных беларусаў цi важных у беларускай гicтoрыi датаў.
5. У кажным павеце ёсьць па даным зьвязе (кругу) кажнага роду i клясы веку моладзі (разам 6). Kaлi павет вялікі, ён можа быць падзелены на сэкцыі.

Разьдзел 2. Kiраўнiкi СБМ
1. На чале дружыны стаіць дружыновы (дружыновая).
2. Грамаду кіруе грамадовы, гурток кіруе гуртковая.
3. Зьвяз кіруе зьвязовы, круг кіруе важатая.
4. Акруговы кіраўнік моладзі даручае зьвязоваму старшых юнакоў функцыі ці азначаныя заданьні паветавага кіраўніка моладзі. Тады апрача свае службовае ступені ён атрымвае назоў «групавод».
5. Акруговы кiраўнiк моладзі упаўнаважваецца прызначаць із згоды Акруговага кaмicapa дружыновых, грамадовых i гуртковых. Прызначаньне зьвязовых, важатых i групаводаў пакідаецца Кіраўнічаму Штабу СБМ.
6. Вышэйшыя кipaўнiкi СБМ маюць наступныя службовыя ступені:

падправаднік
праваднік
старшы праваднік

падправаднічка
праваднічка
старшая праваднічка

7. Шэф Кіраўнічага Штабу СБМ мае ступень: «шэф-праваднік».
8. Kipаўнiнi носяць адзнакі свае службовае ступені i службовае функцыі.

Разьдзел 3. Прыймо сяброў
1. Той, хто жадае увайсьці у Саюз Беларускае Моладзі падаець аб гэтым у двух экзэмплярах заяву наступнага зьместу:
“Прашу прыняць мяне у рады Саюзу Беларускае Моладзі. Я маю шчырае жаданьне вучыцца служыць Беларускаму народу і Бaцькаўшчыне і забавязваюся выконваць усе загады i указаньні маіх кіраўнікоў. Даю юнацкае слова гонару, што я арыйскага походжаньня i беларускае нацыянальнае прыгналежнасьці”
Заява падаецца на імя Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ на рукі дружыновага адпаведнае дружыны. Прыймо новых сяброў даручаецца Акруговаму кіраўніку моладзі.
2. Падавальнік заявы прыймаецца на кандыдата i прыцягваецца да працы дзеля праверу ягонае моцнае волі жаданьня.
Кандыдат павінен пазнаць мэту i заданьні арганізацыі і арганізацыйны рэгулямін i вывучыць на памяць тэкст забавязаньня.
3. Калі кандыдацкі час, які трываець ад 1 да 6 месяцаў, удала пройдзены, тады кандыдат прыймаецца ў сябры, складае перад Акруговым кіраўніком моладзі ці упаўваважанай ім асобай урачыстае забавязаньне паводля §9 статуту СБМ i атрымвае сяброўскую кніжачку.
4. Сябры СБМ аўтаматычна пераходзяцьу вышэйшую гупу, калі дасягнуць належнага веку i добра спраўляюцца з сваймі абавязкамі.
5. У дзень забавязаньня моладзі, які будзе устаноўлены загадам Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ, усе сябры, якія пepaйшлi у новую групу, складаюцьурачыстае забавязаньне перад Акруговым кіраўніком моладзі цi упаўнаважанай iм асобай.
6. Абавязкамі сяброў СБМ зьяуляецца выконваць усе загады i зазначаньні кіраўнікоў, браць самы актыуны удзел у працы, регулярна хадз1ць на зборкі i імпрэзы i плаціць устаноўленую складку.

Разьдзел 4. Уніформы, адзнакi i сьцягі
1. У часе службы i пры ўрачыстасьцях сябры СБМ носяць уніформу як вонкавы знак арганізацыйнае лучнасьці.
2. На левым прадплеччы сябры СБМ носяць трыкутнік з абазначэньнем іхнага зьвязу (кругу). Малодшае юнацтва носіць колер зялёны, юнацтва—сінi, старшае юнацтва—чырвоны. На трыкутніку юнакі маюць жолуд з двума дубовымі лісточкамі, юначкі—краску васілька.
3. Нарукаўнік СБМ мае шырыню 10 см i складаецца з трох роўных i раўналежных палосак: белае, чырвонае i белае. На нарукаўніку зьмешчаны шчыт iз жоўта-залацістым акантаваньнем, дзе на белым полі, перасечаным наўскасяк чырвонаю палоскаю, знаходзіцца залаты шасьцёхканцовы крыж.
4. Адзанака СБМ выглядае наступна: На бела-чырвона-белым ромбе зьмешчаны залаты шасьцёхканцовы крыж, які знаходзіцца на шчыце у коньніка на нацыянальным беларускім гэрбе Пагоня. Паверх крыжа—скрыжаваныя срэбраныя лапата i меч—сымбаль працы i змаганьня за шчасьце i дабрабыт Беларускага народу i Бацькаўшчыны. На знаку зьмешчаныя чорныя ініцыялы арганізацыі: СБМ. Увесь значок абведзены бела-чырвона-белым акантаваньнем.
Сябры носяць значок на левым баку грудзей і на галаўным уборы як напамінак аб іхным вялікім абавязку працаваць i змагацца на дабро Беларускага народу, i краю, выростаць на добрых будучых грамадзян, i аб дадзеным на гэта забавязаньні.
5. Кажны зьвяз (круг) атрымвае свой сьцяг, які перахоўвае тая грамада (гурток), які найлепш адзначаўся на працягу апошняга кварталу. Пастанаўляець аб гэтым групавод.
6. Для упрыгожванъня памешканьняу у часе урачыстасьцяу ужываецца насьценны сьцяг з эмблемай СБМ удажкі палотнішча.
7. Узоры ўніформаў, трыкутнікаў, нарукаўніка, службовых адзнакаў кіраўнікоў, значка СБМ, сьцягоў для зьвязоў (кругоў) i насьценнага сьцягу будуць пададзеныя асобна на рысунках з тэкставымі тлумачэньнямі.

Разьдзел 5. Сяброўскія дачыненьні
1. Міжсобку сябры павінны захоўваць сьціслае сяброўства, не павшны сварыцца, але узаемна сабе дапамагаць, бо яны зьяуляюцца сябрамі аднае вялікае сям’і якую гуртуе i захапляе адна i тая самая вялікая ідэя i воля.
2. У дачыненьнях да кіраўнікоў сябры павінны выяуляць пашану i безумоўнае падначаленьне. Кажны загад павінен выконвацца хутка, дакладна із ахвотаю.
3. Да сябе сябры зварачаюцца словамі: «сябра», «сяброўка» i на «ты», да кіраўнікоў—называючы службовую ступень i на «вы». Прыкладам, гаворыцца: Сябра Іван, падай мне кніжку. Дружыновы, дазвольце мне выйсьці Шэф-праваднік, дазвольце мне прачытаць гэты ліст.
4. Прывітаньнем і разьвітаньнем зьяуляецца падняцьце правае рукі із словамі «Жыве Беларусь!»—«Жыве!»
5. На падзяку за добрую службу цi пpaцy адказваюць: «Служым Бацькаўшчыне!»

Развдзел 6. Служба
1. Дружыновы павінен прынамся раз на тыдзень мець службу ў сваёй дружыне, г.зн. правесьці чародную
зборку.
2. Грамада (гурток) зьбіраецца раз на месяц.
3. Служба ўключаець узгадавальную гутарку дружыновага, страявыя заняткі, лекцыю з мінуўшчыны i сучаснасьці Беларускага народу i краю, спорт i гульні для фізычнага ўзмацненьня, мастацкую частку i экскурсію. Служба праводзіцца паводля навучальных плянаў, якія будуць распрацоўвацца Кіраўнічым Штабам СБМ.
4. Дружыновыя, грамадовыя i гуртковыя вядуць дзёньнікі аб сваёй працы і рэгулярна складаюць справаздачы старэйшаму кіраўніцтву.
5. Кажны сябра СБМ мае сяброўскую кніжачку, дзе запісваюцца важнейшыя дадзеныя аб ягонай працы, аб дасягненьнях, узнагародах i карах, аб фізычным разьвіцьці i г.д. Кніжачка разьлічаная на ўвесь час сяброўства i павінна зьяуляцца люстрам нацыянальна-патрыятычнага, маральнага, культурнага i фізычнага разьвіцьця ейнага собсьніка i стымулам да лепшае службы.

Разьдзел 7. Канцавыя пастановы
1. Органам Кіраўнічага Штабу СБМ зьяуляецца часапіс «Жыве Беларусь», які выдаецца раз або два разы на месяц Шэфам Кіраўнічага Штабу СБМ.
2. Для праводжаньня зборак, страявых i спартовых заняткаў ужываецца страявы рэгулямін СБМ.
З. Справаводзтва i справаздачнасьць Саюзу Беларускае Моладзі будзе рэгулявацца службовымі інструкцыямi Кіраўнічага Штабу СБМ, якія разам з загадамі Шэфа Кіраўнічага Штабу будуць публікавацца ў «Дзёньніку загадаў Кіраўнічага Штабу СБМ».
4. Гэты арганізацыйны рэгулямін СБМ уваходзіць у сілу адначасна із статутам Саюзу Беларускае Моладзі.

PS
Сам статут трэба шукаць у часопісу Жыве Беларусь.

Статут арганізацыі моладзі "Саюз Беларускай Моладзі" (СБМ) // Жыве Беларусь! (Мн.). 1943. №1. С. 6.


Гэй літвіны - Бог нам радзіць ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 15.03.10 08:20. Загаловак: http://www.ljplus.ru..




Кубэ, СБМ, кіраўнік ОТ і кіраўнік ГЮ.



Кубэ і Міхась Ганько.



Юначкі СБМ.



Надзея Абрамава.



Кіраўніцтва жаночай секцыі СБМ.











Сябры СБМ на вайсковых занятках.





На шыі насілі гальштук ці хустку.


Viva empereur, Viva libérateur ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 30.03.10 07:56. Загаловак: Кніга пра СБМ 1) Ці..

Viva empereur, Viva libérateur ! Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 31.05.10 16:05. Загаловак: http://barysau-by.li..


http://barysau-by.livejournal.com/9221.html

Песні і маршы СБМ.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 01.06.10 08:09. Загаловак: САЮЗ БЕЛАРУСКАЕ МОЛА..


САЮЗ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ
22 чэрвеня сёлета у Гарадзкім Тэатры у Менску Гэнэральны Камісар Беларусі Гаўляйтар Вільгэльм Кубэ урачыста абвесьціў заснаваньне арганізацыі Саюзу Беларускае Моладзі. Пры перапоўненай залі моладзьдзю у прысутнасьці прадстаўнікоў беларускага грамадзянства і нямецкіх уладаў Гаўляйтар сказаў вялікую прамову, у якой высьвятліў мэты і заданьні беларускай моладзі.
«Моладзь—гэта будучыня народу,—сказаў Гаўляйтар,—таму яна мусіць быць моцнай целам і духам і маральна здаровае.
Заданьнем Саюзу Беларускае Моладзі ёсьць перадусім узгадаваньне моладзі, якое грунтуецца на здаровых маральных асновах, на разьвіцьці любасьці і ахвярнасьці да свайго народу і свае Бацькаўшчыны, на разуменьні ідэі нацыянал-сацыялістычнага сьветагляду і Новае Эўропы.
Саюз Беларускае Моладзі мае юнакоў і юначак. Прароблена ужо вялікая арганізацыйная і узгадаваўчая праца. На працягу гэтага лета было арганізавана колькі летніх лягэраў для юнакоў у Альбэртыне і для юначак у Менску.
Радасьцяй і гордасьцяй напаўняліся сэрцы беларусаў, калі яны бачылі стройныя шэрагі свае моладзі—здаровай, загарэлай і поўнай энэргіі.

Часопіс БЕЛАРУС НА ВАРЦЕ лістапад 1943 №1

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 01.06.10 08:44. Загаловак: Галярэя па СБМ. htt..

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 18.01.11 14:32. Загаловак: Клятва-прысяга падпр..


Клятва-прысяга падправаднікоў СБМ

Маю шчырае жаданне і моцную волю служыць, працаваць і змагацца за шчасце і дабрабыт беларускага народа і Бацькаўшчыны.

Строй юначак СБМ

Пояс з матэрыі, шэрая кашуля, гальштук цёмна-сіні, цёмна-сіняя ў белы гарошак блузка.

Пазычыў з Каваленя А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941-1944 гг. вытокі і структура, дзейнасць.Мн., 1999.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 19.01.11 16:03. Загаловак: З справаздачы сталін..


З справаздачы сталінскага шпіёна:
"Форма сябраў саюзу:

Штаны лыжнай формы зялёнага колеру, фрэнч па баках дзьве кішэні, на грудзях дзьве кішэні, з пасам, зялёнага колеру, фуражка польскай формы зялёнага колеру, абутак — боты, верх скураны, падэшва драўляная — у мужчынаў, у жанчынаў — на галаве хусьцінка блакітная, блузка блакітная зь белымі яблычкамі, спадніца зялёная, фрэнч як у мужчынаў, на нагах басаножкі,прычым падэшва драўляная, адрозьненьне — мужчыны — на левай руцэ вышэй локця носяць павязку бел-чырвона-белую, пасярэдзіне гэтай павязкі шчыт.На гэтым шчыце — шасьціканечны крыж жоўтага колеру і пасярэдзіне шчыта чырвоная палоска. Кіраўнікі СБМ носяць пагоны. Ранга шэф-праваднік, пагоны цёмна-карычневыя, адрозьненьне пяціканечная зорка стальнога колеру, на ёй рыдлёўка і меч. Старшы праваднік — дзьве палоскі, падправаднік — адна палоска. (Прыкладаю пагоны падправадніка).6

Вышэй павязкі на левай руцэ мужчыны носяць трохкутнік, у якім абазначаюцца адносіны сябра СБМ да ўзроставай групы і на ім дубовы лісток з жалудом. Сябры СБМ: 1. З 10-ці да 14 гадоў трохкутнік зялёнага колеру, з 14 да 18 гадоў — сіні колер, з 18 да 20 гадоў — чырвоны колер. Для дзяўчатаў на трохкутніку няма дубовага ліста, а кветка васілька. Сябры СБМ носяць на левым баку грудзей і на галаўным уборы эмблему. (Прыкладаю ўлётку, дзе абазначана эмблема)."

http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/rezystans/2004-01/09.htm<\/u><\/a>

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва, Барысаў
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 20.01.11 16:25. Загаловак: У 1944 годзе ў арган..


У 1944 годзе ў арганізацыйным рэгламенце СБМ адбыліся змены. Колькасць службовых ступеняў было павялічана. Праваднікі (падправаднік, праваднік, старшы праваднік) з групы вышэйшых кіраўнікоў былі пераведзены ў групу старэйшых.

Старонка з кнігі Туронак. Людзі СБМ. Менск, Gudas, 2006.

<\/u><\/a>



Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 22.11.11 09:40. Загаловак: http://www.ljplus.ru..




Канец 40-х. Школа ў Мядзелі. Былыя сябры СБМ даношваюць свой строй. Фотаздымак з кнігі М. Чарняўскага "Як пошуг маланкі".

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 15.03.13 09:29. Загаловак: http://img-fotki.yan..

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 15.03.13 09:31. Загаловак: http://img-fotki.yan..



http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/737843/

Наплечнікі падправадніка. Рэканструкцыя.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 19.03.13 16:26. Загаловак: http://www.youtube.c..

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 17.06.13 16:23. Загаловак: http://img-fotki.yan..



http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/835907/

Нашыўкі кіраўніка СБМ. Рэканструкцыя


http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/835906/

Летувіская цэшка мадэлі 1937 года. Такую цэшку маглі насіць кіраўнікі СБМ.


http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/835905/

Строй кіраўніка СБМ. Рэканструкцыя.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
адміністратар


Адкуль: Вялiкая Лiтва
спасылка на паведамленне  Адпраўлена: 12.07.13 14:10. Загаловак: http://img-fotki.yan..



http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/864376/

Кіраўнік СБМ з трыма паскамі на наплечніках.

Хто кантралюе мінулае-той кантралюе будучыню. George Orwell Дзякуй: 0 
ПрофільВытрымка Адказаць
Адказ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
вялiкi шрыфт малы шрыфт надрадковы падрадковы загаловак вялікі загаловак відэа з youtube.com малюнак з інтэрнэту малюнак з кампутару спасылка файл з кампутару лiцьвiнская клавiатура транслiтаратар  цытата  двукоссі монашырынны шрыфт монашырынны шрыфт лінія кругазорная водступ кропка LI бягучы радок афтопік згорнуты тэкст

паказываць гэта паведамленне толькі модэратарам
не рабіць спасылкі актыўнымі
Імя, пароль:      зарэгістравацца    
Тему читают:
- удзельнік зараз на форуме
- удзельнік па за форумам
Усе даты ў фармаце GMT  2 час. Хітоў сёння: 1
Права: смайлы так, малюнкі так, шрыфты так, галасаванне не
аватары так, аўтазамена спасылак укл, прамадэрацыя адкл, праўка не